Бусины памяти. Мои маленькие рассказы и впечатления - страница 4



Свадебные истории

История первая

Некоторые события запоминаются на всю жизнь очень ярко и четко. Есть и у меня такая история. Обычно я её вспоминаю в компаниях, когда начинаются рассказы о всяких житейских приключениях.

2

Снежань 1978 года выдаўся снежным і вельмі сцюдзёным. На 30 снежня я атрымала запрашэнне на вяселле да суседа. З раніцы я пачала збірацца. Адпрасавала сваю самую лепшую сукенку, валасы накруціла на бігудзі, прыгатавала ўсе неабходнае, каб потым нічога не забыць. І вось я ўжо амаль гатова. Стаю перад люстэркам, прыхарошваюся.

Тут адчыняюцца дзверы, і заходзіць мая старэйшая сястра. Яна вярнулася з працы. Мая сястра працавала ў той час на станцыі хуткай дапамогі. Яна крытычным позіркам аглядае мяне і кажа: «Пераапранайся! На вуліцы страшэнны мароз. Сення вось такую ж красуню прывезла, панчохі да ног прымерзлі. Ты хочаш такога?»

Хуценька прыйшлося пераапрануцца, каб не змерзнуць. Сястра яшчэ раз абгледзела мяне і засталася задаволенай.

Раней вяселлі ў вёсцы гулялі аж тры дні. Паўтара дня госці гулялі ў маладай, а потым усе ехалі да маладога. Спачатку ўся моладзь, што была запрошана з боку маладога, збіралася ў яго дома. Накрывалі стал, выпівалі па чарцы, закусвалі і ехалі выкупляць маладую.

Вось і мы сабраліся ў майго суседа. А мы – гэта вясковыя хлопцы і дзяўчаты. Сярод іх дзве мае сяброўкі Іра і Вольга. Іра мая суседка. У Іры есць хлопец Юра, якога запрасілі на вяселле, але ён адмовіўся. Ен не вясковы, а з горада. Юра музыка, грае на гітары. У яго канцэрт.

Зімовыя дні кароткія. На вуліцы мароз -30, снега намяло вялікія гурбы. Зіма. А да нявесты трэба ехаць у другую вёску. Калі напрамкі цераз рэчку і лес, то кіламетраў сем, а калі па дарозе на машыне, то добрых пятнаццаць. Таму трэба было спяшацца.

З дома выйшлі ўжо прыцемкам. Цяпер легкавікі не дзіва, а тады на ўсю вёску можа адзін і знойдзецца. Даўно гэта было, таму не помню, куды дзеўся жаніх, а мы пагрузіліся ў кузаў грузавой машыны, пакрыты брызентам і абсталяваны месцамі для сядзення. У асноўным тут была моладзь: хлопцы і дзяўчаты. Яшчэ з намі ехаў гарманіст. Якое вяселле без гарманіста!

А яшчэ з намі ехала такая тоўстая разбітная цётка. Яна адразу пачала пець. Я раней ведала шмат песен, але песні, што спявала гэта кабета, я чула ўпершыню. Гэта вельмі старыя вясельныя песні. Перад дарогай хлопцы, ды і цетка ўжо добра пагрэліся, таму цётка пела, гарманіст граў, а астатнія раўлі як ўмелі. Цетка нам казала: «Ой добра, добра падпяваеце!» Мы смяяліся і зноў, калі цётка зацягвала «Оооо…», раўлі дзікімі галасамі.

Калі прыехалі ў вёску, нас там ужо чакаў жаніх. Як і на ўсіх вяселлях, спачатку выкупілі маладую, потым у сельскім савеце маладых зарэгістрывалі і павіншавалі. Ну а потым за стол.

Вяселле пела і плясала ўжо гадзіны чатыры, як раптам адчыняюцца дзверы і на парозе з’яўляецца Юрык. Ен адыграў канцэрт і вырашыў прыйсці на вяселле. Мы ашалелі. Відаць яму не давала спаць рэўнасць. Як ен знайшоў дарогу? А Юрык у валёнках, цеплай куртцы, мехавой шапцы, і шалік завязаны да самых вачэй. Шапка, шалік – усе пакрыта шэранем. Змерзлага Юрыка хуценька ўсадзілі за стол адагравацца.

Часам к двум ночы вяселле пачало заціхаць. Пачалі размяркоўвацца на начлег. Нас сабралася шэсць чалавек: я, мае сяброўкі Іра і Вольга, яшчэ адна дзяўчына Света, яе хлопец і Юрык. На начлег нас узяла маладая кабета. Сказала, што жыве яна на другім канцы вескі, але мы пройдзем кароткім шляхам праз яр.