Па той бок - страница 3



– Што гэта было…што за грукат?.. – млявым голасам спытаў я.

– Гэта быў буйны град, ледзяныя шары. Для гэтай мясцовасці характэрная з'ява. Баяцца няма чаго, вы ў бяспецы.

Падчас граду, пару кавалкаў лёду заляцелі праз прабоіну і хутка расталі. Я нават не паспеў зарыентавацца, калі адзін круглы шар лёду ўляцеў у мой бок, потым імгненна стукнуўся каля мяне і разляцеўся. Пасля чаго я павярнуўся і ўбачыў дробныя лужыны.

Затым я цяжка паглядзеў на Ф-11, у вачах маіх цямнела… Я засынаў.

Прачнуўся ўжо раніцай наступнага дня. У пятніцу было светла і ціха. Прабоіна ў караблі ўжо не тлела, кроплі дажджу астудзілі яе. Толькі провад па-ранейшаму трохі іскрыў.

У мяне было яшчэ шмат пытаннеў да робата, але які з іх самы важны, я пакуль не разумеў.

Робата Ф-11 паблізу не было, мабыць, ён сышоў. Я ўстаў, падышоў да штурвала, сеў на крэсла. Пры гэтым імкнучыся не рухаць правым плячом, яно яшчэ балела. Цвёрдае, трэснутае шкло насупраць мяне было напаўпразрыстым, светла-карычневым з-за бруду. Агледзеўшы ўсю панэль кіравання, лямпачкі, кнопкі і экраны – я дакладна ведаў, што націскаць. Усё, што мне ўдалося зрабіць, дык гэта пазбавіць провад ад іскраў. Больш добрых навін не было. Нічога не працавала. Кампутары былі пашкоджаны не толькі знешне, але і знутры.

Я працягваў сядзець, чагосьці чакаў. Я ніяк не мог сабрацца з думкамі, але потым успомніў пра працоўны дысплей, пра міні-кампутар на маёй руцэ. Цяпер мне стала куды цікавей. Я стаў праглядаць усё да дробязяў. З усёй карыснай інфармацыі я выявіў толькі адну – кропку прыбыцця, месца, куды я трымаў шлях.

Будучы сканцэнтраваным, я тузануўся ад спалоху. У той момант на борце быў робат. Я нават не пачуў, як ён наблізіўся і напалохаў мяне. Я зашыпеў ад болю ў плячы. Павярнуўся да яго. Не ведаю, дзе ён блукаў, але мне было не да гэтага. Я толькі глядзеў на яго дзеянні. З адной секцыі робат выцягнуў скрынку з лекамі, дастаў нешта з яе. Падышоў да мяне і загаварыў:

– Вам варта гэта выпіць. Ваша плячо вернецца ў здаровы стан.

У першыя секунды я засумняваўся – «а можа ён хоча мяне атруціць?» Ды не, глупства нейкае, за ўвесь гэты час ён не зрабіў нічога дрэннага. Нават аказаў мне першую медыцынскую дапамогу, пасля крушэння.

– Добра. – падумаў я і даверыўся яму.

Я працягнуў руку і выпіў нейкія лекі.

І праўда, белая вадкасць мне вельмі дапамагла. Дзе ён быў раней!? Я стала быць захацеў зняць бінт з галавы, але ён мяне спыніў.

– Стойце! Гаенне раны яшчэ ідзе. Пачакайце, калі ласка, яшчэ тры гадзіны.

Я паслухаўся яго, апусціў рукі, а затым спытаў.

– Хто той мёртвы чалавек, у такім жа касцюме як у мяне? Ён ляжыць за караблём у кустах, мёртвы! Ты бачыў яго?

– Так. У момант майго прыбыцця на месца крушэння, у караблі былі толькі вы. Зусім адны. Таксама, агледзеўшы плошчу падзення, на пяску мной былі заўважаныя сляды крыві, якія вялі ад карабля. Я бачыў мёртвае цела. Металічны аскепак тырчаў у яго грудзях! Выбачайце, але я не змог яму дапамагчы. Яго сэрца, на момант яго выяўлення, ужо не білася.

– Але яго цела знявечанае, я не бачыў там не якога кавалка металу ў грудзях!

– Мноства насякомых, жывёл блукае ў гэтых лясах. Голад і пах крыві прыцягнуў іх да мёртвага цела.

– Зразумеў… Ты ведаеш, дзе гэта? – паказаў яму кропку, тое месца, куды мне трэба дабрацца.

На дысплеі гарэў чырвоны паказальнік і толькі адно слова «Розжыг».

– Так. Мае дадзеныя кажуць, што гэта закрыты жылы горад. Да яго тыдзень шляху. Я гатовы вас туды адвесці. У маёй праграме закладзена карта карпарацыі… Вы можаце давяраць мне.