Па той бок - страница 9
Так пачынаўся новы дзень.
Нахіліўшыся да заплечніка, я дастаў з яго напалову з'едзены батончык сухіх пладоў, раслін, разгарнуў этыкетку і адчуў гэты салодка-кіслы густ. Зрабіў пару глыткоў чыстай вады з жалезнай бутэлькі. Такі быў мой сняданак. Я гатовы быў зноў рухацца наперад.
Мы спусціліся, выйшлі з будынка, вярнуліся зноў на дробны белы пясок. На другім будынку насупраць я заўважыў надпіс: «смерць СКР». Даволі вялікі надпіс, паміж першым і другім паверхам, на ўсю сцяну. Я спыніўся, а робат, не азіраючыся, працягваў ісці. Я пакратаў пальцамі літары на грудзях сваёй формы, зірнуў на іх. Я з СКР! Трохі занепакоена паглядзеў на робата. Бо менавіта СКР стварыла Ф-11. І носячы форму гэтай карпарацыі, я відавочна частка гэтага ўсяго. Нейкае дрэннае прадчуванне стала трывожыць мяне. Я яшчэ быў сонным і лянівым, каб разбірацца з гэтым. І з задуменным выглядам рушыў з месца, стаў даганяць робата.
Першыя хвіліны ісці было даволі лёгка. Наш шлях быў вольны ад абломкаў. Пад нашымі нагамі знаходзіўся толькі халаднаваты пясок. На шчасце, сонца яшчэ не паспела сагрэць усё ў акрузе. Яно было не занадта высока і таму ценяў было дастаткова шмат, каб бадзёра праходзіць гэты горад. Мы ішлі па вуліцы, так як справа і злева ў шэраг выстраіліся высокія будынкі. Пару верхніх паверхаў і дахі толькі суправаджалі нас. Яны былі выдатна захаваныя, нават шэраг сцен меў зашклёныя пыльныя вокны. Аднак усё добрае калі-небудзь заканчваецца. Так здарылася і з намі. Вуліца скончылася. Цяпер нам трэба было прайсці праз мноства руін.
Куды ісці, у якім напрамку, мне было невядома. Хоць я заўсёды памятаў пра маленькую карту ў кішэні, але ленаваўся зазірнуць у яе і разабрацца. Навошта гэта трэба, калі Ф-11 дакладна ведаў, куды нам ісці. Ён кіраваўся сваёй навігацыйнай сістэмай і па-ранейшаму ішоў наперадзе, я ішоў за ім і часам з трывогай азіраўся назад, быццам адчуваў, што за намі хтосьці сочыць. Праходзілі праз горы разбітага бетону. Яны былі складзеныя так, што ўтваралі тунэлі, можна было прайсці скрозь іх. А калі яны скончыліся, то мы ішлі па паверхні сухога пяску і па кавалках бетону, з якога тырчалі жалезныя пруты. Мне было маральна цяжка падарожнічаць, але даводзілася цярпець.
Таксама, мы прайшлі праз будынак, які ляжаў разбураным, дзе я заўважыў яшчэ адзін надпіс: «Іх свет знікне. Нашы ворагі загінуць».
– Эй, Ф-11?! Ты не казаў пра вайну, пра ворагаў. Не згадваў нічога такога. Што за ворагі? Ты паглядзі на надпіс. Эй?! Ня маўчы! Ці ты нешта ўтойваеш? – спытаў я.
Робат працягваў упэўнена ісці наперад. Маўчаў, быццам зусім не чуў мяне, хоць я знаходзіўся ў пару метрах ад яго.
– Я з табой размаўляю! Ты мяне чуеш? – я зноў звярнуўся да робата. – Ты бачыў той надпіс?..
Робат, крыху счакаўшы, усё ж адказаў.
– Я чую вас. Я шукаў адказ у сваёй памяці. Ніякай вайны не было, у маёй памяці яе няма. Надпісы, мабыць, маюць нейкі іншы сэнс. Магчыма, яны былі зробленыя вельмі даўно і носяць выключна самотны характар. – прамовіў робат.
Ф-11, калі адказваў, не абарочваўся да мяне і не збаўляў крок.
Шчыра кажучы, я засумняваўся ў яго словах. Нейкае пачуццё ўнутры мяне прымушала сумнявацца ў ім. Складвалася такое адчуванне, што Ф-11 нешта не дагаворвае, нешта хавае. Хм… Якая хітрая гэтая штука – робат! Працягваць пытацца ў яго аб надпісах або аб чымсьці іншым я не стаў, мне стала неспакойна. Хоць я і давяраў яму ў многіх нашых прыгодах, тут жа я ўсумніўся.