Под Рождественским небом. Сборник поэзии и прозы - страница 3
СВЯТЫ ВЕЧАР
28 – 40
Екатерина Игнатюк
РОЖДЕСТВЕНСКАЯ НОЧЬ
БЛАГОДАРСТВЕННАЯ ПЕСНЬ
Алена Казловіч-Усцілоўская
Мария Стельмах
КАЛЯДНЫ ВЕЧАР
Дзень скончыўся. Цемра паўсюль наступае,
Мацнее мароз, снег рыпіць пад нагамі.
І першая зорка ў небе над намі
Узыходзіць, ласкава зямлю асвятляе.
Іскрыцца вакол усё каштоўным каменнем,
І шэрань на дрэвах святлом яркім ззяе —
Шчаслівы, ураджайны нам год прадвяшчае
На жыта, авёс і другое насенне.
Натоўпы людзей, адзінокі прахожы
Спяшаюцца побач з сям’ёй апынуцца.
Адклаўшы ўсе справы, хутчэй акунуцца
У свята, калі нарадзіўся Сын Божы.
Адзін аднаму ўсе ўсміхаюцца шчыра:
Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся!
Той радасны вокліч у свет пакаціўся,
І сэрцы людзей напаўняліся мірам.
Каляднай вячэрай нас стол сустракае,
Сянцо разаслана пад чыстым абрусам.
У цэнтры стала, ці не знаць беларусам,
Куцця, як галоўная, месца займае.
Малітва прачытана, свечка на куце.
Спачатку за стол гаспадар сам сядае
І першую лыжку куцці пакідае
«Дзядам», іх, на жаль, нам ужо не вярнуць.
На месца за стол потым кожны садзіўся.
Усіх страў дванаццаць стаіць на абрусе,
Ад кожнай патроху пакаштаваць мусіш.
Раство наступіла! Хрыстос нарадзіўся!
Наталля Цвірко
СВЯТАЯ НОЧ
КАЛЯДЫ
У ЧАРОЎНУЮ НОЧ
У чароўную ноч Нараджэння Хрыстова