Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - страница 10
Лічу, што дастаткова сказала, каб прымусіць задумацца жывячыхся за не свой рахунак. Надышоў час звярнуцца да іх «ахвяраў» – людзей, крыўдуючых на тое, што іх урочаць. Даражэнькія, паколькі вас урочаць, значыць вы маеце патрэбу ва ўроку. Як ужо адзначалася, адзін чалавек можа сілком адабраць частку моцы ў іншага толькі ў тым выпадку, калі, згодна прынцыпу падабенства, іх энергіі аднанакіраваныя. Рознанакіраваныя, як то добрая і злая, адштурхнуцца; дакладней, дабро адлюструе зло, а зло не зможа прыняць дабро, папярэдне на яго не ператварыўшыся. Гэта колькі ж негатыву трэба было назапасіць у душы, каб пасля вымушанай энергастраты адчуваць сябе зусім без сіл?!
Да ахоўвання сябе шляхам складзеных накрыж рук, ног або вярчэння дулі. Развівацца можа любая адкрытая сістэма, закрытая здатная толькі варыцца ва ўласным соку да таго часу, пакуль не выварыцца. Што вы намагаецеся даць людзям, наглуха закрыўшысь ад сваіх жа чытачоў дзіцячымі сродкамі асцярогі? Тое ж і атрымаеце ў адказ. Больш за тое, у такім разе абавязкова знойдзецца будзь які «хакер», каторы «замок» ускрые, таму толькі, што жаданне «адкрываць таямніцы» гарыць у крыві і патрабуе выхаду. Нішто не ахоўвае надзейней, чым безабароннасць. Менш за ўсё хочацца пляваць у адкрытую душу.
Які ўрок я хацела даць сваёй дачцэ, пранізліва, няхай сабе і міжволі, паглядзеўшы на яе? Верагодна, я такім чынам выказала пажаданне, каб яна пераадолела некаторыя свае фобіі, бо нельга развітацца са страхам, не зазірнуўшы папярэдне яму ў вочы.
Працягнем дыялог.
Дачка, спалохана:
– Мама, ты падобная на ваўка! Не глядзі на мяне больш так, воўчымі вачыма, не глядзі!
Я заплюшчыла вочы:
– Больш не буду.
Адкуль гэта: «Цесна мне ў кватэры. Пачуваю сябе нібы ваўчыца ў клетцы. Не тое, што ў доме»? Чаму ваўчыца? Чаму не птушка? «За сваіх дзяцей [дачку і вучняў] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаў? А нечалавечая назіральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыў, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што і як? Вось толькі адзіноту сваю люблю не ў прыклад зграйным жывёлам.
Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.
Зноў і зноў углядаюся ў вялікую, на ўвесь экран фотакартку некалі любімага мною чалавека – наўмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воўчыя» вочы і такі ж выскал, тут адыгрываючы ролю ўсмешкі. Таго і глядзі ператворыцца на ваўка і выпрыгне з экрана, клацаючы зубамі.
Японскія гейшы такім вось няхітрым спосабам пазнаюць мужчын: з якой жывёлай асацыюецца, такі будзе і характар, схільнасці, звычкі.