Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - страница 11
Калі ў жніўні 2010 года я ўваходзіла ў транс, каб павізуалізаваць без якой-небудзь пэўнай мэты, мне прыбачыўся той самы мужчына-воўк, але нейк дзіўна. Спачатку ён выглядаў такім, які ёсць, потым на маіх вачах стаў ператварацца на ваўка, часткова захоўваючы рысы твару чалавека (г. зн. свае), часткова абрастаючы поўсцю. Відовішча было, праўду кажучы, – жудасць! Я яшчэ тады падумала, што так, напэўна, і выглядалі пярэваратні. Але я сказала сабе, што нічога не баюся і… скончыла сеанс.
Ёсць над чым падумаць.
А вось калі я пільна ўзіраюсь у твар другога не чужога мне мужчыны, мне бачыцца вобраз султана, каторы меў тысячу жонак, вобраз гэткага юрліўца. І таксама ёсць адчуванне, што гэта мае дачыненне да аднаго з маіх прошлых жыццяў, як і выпадак з ваўком і ваўчыцай. Нездарма пры першай жа сустрэчы з кожным з іх мела месца не звычайнае знаёмства, а спазнаванне знаёмага-не моцна-забытага. Ды й сустрэчы з іншымі, мяркую, не выпадковасць, але гэтыя, якіх уведала, відаць, кранулі мяне тады даўно, стагоддзі таму назад, кожны па-свойму.
Спытаюся: вы ніколі не заўважалі, як іншыя людзі сваёй мітуслівасцю, хаатычнай, пазбаўленай накірунку дзейнасцю, пастаянным саваннем носа ў якія толькі ёсць шчыліны моцна нагадваюць пацукоў або мышэй? Што гэта: звычкі, гены, гараскоп ці ўсё ж нешта значна больш старажытнае – татэмізм.
Цікава, ад каго паходзяць тыя, у адносінах да каторых справядлівыя словы: працуюць як коні, дзеля таго толькі, каб потым есці як свінні? Ці ў якую з дзвюх жывёл яны маюць усе шанцы перанарадзіцца? Думаю, у свінню, перайманне звычак і знешняга выгляду каторай складае, бадай што, галоўны сэнс жыцця прагных людзей.
Не раю тым, хто пазнаў у гэтых радках сябе, адразу ж кідацца з крайнасці на дыету, каб атрымаць шанц ізноў нарадзіцца чалавекам. Дастаткова знайсці сабе іншую, акрамя смачна паесці, радасць у жыцці. Нішто не выводзіць дзындры з арганізма лепей, чым любімая справа.
Вы зразумелі, што некалькі абзацаў вышэй даведаліся аб спосабе высветліць сваё паходжанне, а некаторыя і магчымы варыянт «будучыні» (вызначаецца метадам саманазіранняў)?
ЯК атрымалася, што жывёлы (іх душы) пераўвасобіліся ў людзей? Прагрэсіруючы! Адказ вычарпальны.
ЧАМУ лепш ведаць, чым не ведаць свой радавод ад пачатку? Таму што ведаць заўсёды лепш, чым не ведаць. А як інакш зразумець (і прыняць!) усю праўду пра сябе?
Адказ на гэта чаму не дае адказу на іншае: як узнікла патрэба ў экзагаміі, пры якой «члены аднаго і таго ж татэма не павінны ўступаць адзін з адным у палавыя адносіны, і такім чынам, не могуць таксама ўступаць паміж сабою ў шлюб» (З. Фрэйд «Татэм і табу»). Боязь інцэсту, у тым ліку, групавога – гэта толькі павярхоўная прычына экзагаміі. Каб знайсці яе карані, варта капнуць глыбей.
Чаму першабытныя народы і існуючыя зараз дзікія плямёны так моцна баяцца кровазмяшальных сувязяў? Што павінна было здарыцца з таго часу, калі, згодна легенды, двум палоўкам цэлага не трэба было шукаць адзін аднаго па ўсім свеце, бо яны нараджаліся разам – двайнятамі і, як вынік, стаўшы дарослымі і абудзіўшыся для кахання, непазбежна ўступалі ў тыя інцэстуозныя адносіны, якія сёння для ўсяго свету табу? Што паслужыла прычынай забароны? Мяркую, грэхападзенне чалавека, прывёўшае да ўзнікнення хвароб, аднолькавых хвароб для ўсіх членаў роду, а шырэй – татэма. Справа тут не толькі ў генетыцы, праблема куды глыбейшая. На знешнім (генным) узроўні праяўляецца безліч унутраных праблем.