Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - страница 34



Ці з-за гэтага цуду вучні ўверавалі ў Ісуса? Ці нам абавязкова патрэбен цуд, каб паверыць? А калі б цудаў не было? Ці вучэньне Ісуса само па сабе здольнае зрабіць людзей веруючымі, калі яны хочуць жыць паводле Эвангельля?


Хуан дэ Фландэс, «Вясельле ў Кане», 1500 г., (Мэтрапалітэн-музэй, Нью-Ёрк). Пошта Гамбіі (1996 г.)


Пэрспэктыва 2000 гадоў паказвае, што гэта так. Апісаныя апосталамі цуды прымаем «на веру» не ўнікаючы ў сутнасьць зьявы. Ператварэньне вады ў віно? Ну, калі так напісана, то можа быць. Нарэшце, ці гэта важна? Але вера ў Бога гэта не вера ў больш ці менш уражлівыя цуды. І гэта не значыць, што ў нашых малітвах не просім часам цуду. І здараецца, што Бог нас чуе…


У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусьціла сэрыю марак, на якіх адлюстраваны рэпрадукцыі фрэсак Джота ў Капэле Скравеньі (Падуя). Адна з фрэсак – «Вясельле ў Кане Галілейскай» (1304—1306). Цуд ужо адбыўся: кіраўнік вясельля, даволі камічнага выгляду, каштуе ваду, што стала віном. Фрагмэнт фрэскі


Эпізод вясельнага сьвяткаваньня ў Кане Галілейскай заахвочвае нас быць адважнымі ў веры і сьведчыць у нашым жыцьці аб праўдзе Эвангельскіх слоў: «Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам…» (Паводле Мацьвея 7:7).

Конец ознакомительного фрагмента.

Если вам понравилась книга, поддержите автора, купив полную версию по ссылке ниже.

Продолжить чтение