Губляючы мары - страница 10
Пасля таго, як Толя вярнуўся з працы, сям'я села ў машыну і накіравалася ў паліклініку. Настойлівасць Толі не мела межаў, ён гатовы быў заплаціць, каб хутчэй даведацца стан здароўя дзіцяці. Каця ж, у той момант, была ўпэўненая ў сабе і ў дачцы. Яна проста крочыла за мужам, не перашкаджала яму. Абышоўшы некалькі кабінетаў, Толя ўсё ўсвядоміў. Лекары, адзін за адным, паўтаралі яму, наколькі ён быў няправы. Настачка выдатна сябе адчувала, яна цалкам здаровае дзіця. Толя трымаў усе вынікі, даведкі, у сваіх руках.
Сям'я вярталася з дзіцячай паліклініцы ў поўнай цішыні. На твары Толі была процьма абурэнняў. Ён быў падмануты, ён не меў рацыю ў дачыненні да сям'і. Усё гэта ламала яго знутры. Толя не папрасіў прабачэння ў Каці, яго гонар быў вышэй за гэта. А Каця моўчкі сядзела на заднім сядзенні аўтамабіля. Адчуваючы нейкі гонар, перамогу і ў той жа час адчай мужа. Стомленая дачка, салодка спала на яе руках.
Іх маўчанне было доўгім.
Цяжка было жыць у такой атмасферы: дзе няма побач разумеючага мужа, падтрымкі, дзе няма больш той гармоніі, шчасця закаханых.
Нараджэнне дачкі канчаткова змяніла жыццё ў сям'і. Гэтыя ўсе клопаты па дзіцяці былі толькі на Каці. Толя не выяўляў старання, клопату ў дапамозе жонцы з дзіцём. Ён уцякаў ад гэтага.
Трошкі, аднак, сям'я спрабавала аб'яднаць нешта агульнае, нешта былое паміж імі. Але ўся гісторыя сканчалася не так прыгожа, як яны хацелі вярнуць. Неразуменне ў размовах і мэтах, марах, далёка не заўсёды знаходзіўся кампраміс.
Такімі размовамі была таксама зачынена размова аб курорце. Раней Толя абяцаў злятаць адпачыць ёй, пасля нараджэння дачкі, але яго погляды змяніліся і ўспаміны пра гэта прыводзілі яшчэ большы шквал у сям'ю. Каця ніколі не падарожнічала, яна марыла ўбачыць новы свет. Але ў выразе Толі было зразумела, што з ім яна дакладна не ўбачыць ні мора, ні горы.
Каханне ў іх сям'і пераставала быць крыніцай шчасця.
Глава III
Толя працягваў працаваць у чыгуначным дэпо. Здаровы, буйны мужчына. Часу для сваёй сям'і ён амаль не шукаў. Цяпер жа ён працягваў жыць у сваім свеце, паступова аддаляючыся ўсё далей і далей ад сям'і. Пасля вячэры, ён клаўся спаць ці сыходзіў па справах, да сяброў, часта зазіраў да сваёй мамы, якая жыла з імі ў адным мястэчку. Толя стаў запальчывым па характары, няздольным да сур'ёзных разважанняў.
Если вам понравилась книга, поддержите автора, купив полную версию по ссылке ниже.
Продолжить чтение