Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - страница 20
Затым, ва ўмовах «лукашызму, лукашэнкаўскай дыктатуры ды крывавага рэжыму» [4] (ізноў цытаваў са згаданага артыкула «Новага Часу» Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоў | Вытокі (vytoki.net) аўтара Марата Гаравога) ў 1999 годзе ў РБ утварылася Кансерватыўна-Хрысціянская партыя – БНФ (КХП БНФ), і яе кіраўніком з замежжа стаў З. Пазьняк.
Што зрабіла гэтая партыя? Ды нічога асаблівага, акрамя легітымізацыі ўлады першага Прэзідэнта РБ Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на чатырнаццаць гадоў – з 24 лістапада 1996 года па 19 снежня 2010 года – праз удзел Зянона Станіслававіча і яго паплечнікаў па КХП БНФ у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 – 2006 гадоў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001)
«15 чэрвеня 2001 года Канстытуцыйны суд дазволіў рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, хоць той пражываў 3 гады за мяжою, на падставе Артыкула 80 Канстытуцыі» [7]. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001) – Вікіпедыя (wikipedia.org)
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006)
«Вылучэнне праводзілася ініцыятыўнымі групамі колькасцю не менш як у 100 выбаршчыкаў, што мусілі звярнуцца ў ЦВК за рэгістрацыяй не менш як за 85 дзён да выбараў цягам 7 дзён з часу іх абвяшчэння. Для рэгістрацыі вылучэнца патрабавалася цягам 30-дзённага тэрміна, што пачынаўся за 80 дзён да выбараў, сабраць і падаць за яго 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. 27 снежня 2005 года ЦВК зарэгістравала 8 ініцыятыўных груп:
1304 чалавекі збіралі подпісы за Аляксандра Вайтовіча, старшыню Савету Рэспублікі 2-га склікання і былога старшыню Акадэміі навук. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 9 студзеня.
3073 – за Сяргея Гайдукевіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў і кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
3347 – за Аляксандра Казуліна, былога рэктара БДУ і старшыню Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».
6212 – за Аляксандра Лукашэнку, дзейнага прэзідэнта.
5135 – за Аляксандра Мілінкевіча, вылучэнца ад апазіцыйнага Кангрэса дэмакратычных сіл, што адбыўся ў кастрычніку 2005 года.
2354 – за Зянона Пазняка, старшыню КХП-БНФ. З красавіка 1996 года пражывае ў ЗША. Паводле закону кандыдат мусіў пражыць у Беларусі 10 перадвыбарных гадоў, аднак у 2001 годзе Канстытуцыйны суд дазволіў яму балатавацца. Пасля прыпынення пракуратурай крымінальнай справы супраць Пазняка за артыкулы, надрукаваныя ў газетах «Свабода» і «Пагоня», за ўлік яго ініцыятыўнай групы прагаласавала 7 членаў ЦВК, супраць – 5. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня.
143 – за Сяргея Скрабца. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня на карысць Казуліна.
1151 – за Валерыя Фралова, дэпутата Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання і генерала. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 1 лютага на карысць Казуліна, не сабраўшы дастатковай колькасці подпісаў.
Дастатковую колькасць подпісаў у ТВК падалі:
Гайдукевіч; Казулін; Лукашэнка; Мілінкевіч.
Праверка пададзеных подпісаў доўжылася 15 дзён. З 27 студзеня да 11 лютага вылучэнцы мусілі падаць у ЦВК дэкларацыі аб даходах і маёмасці за сябе і блізкіх сваякоў. 17 лютага ЦВК зарэгістравала 4 кандыдатаў» [8]. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006) – Вікіпедыя (wikipedia.org)
Бо калі партыя, палітычная сіла, не лічыць вынікі рэферэндуму-1996 легітымнымі, то навошта ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах? Бо адпаведна афіцыйным вынікам рэферэндуму-1996 сталі дзейнічаць змены ў Канстытуцыі-1994, згодна з якімі праходзілі прэзідэнцкія кампаніі 2001 – 2006 гадоў, і палітычная гульня ў выбары праходзіла па правілах улады Лукашэнкі. Такім чынам КХП БНФ разам з іншымі палітычнымі сіламі і беларускі народ сваім удзелам у тых кампаніях легітымізавалі рэферэндум 1996 года і ўладу Лукашэнкі – тую ўладу, ад якой авангард БНФ збег у замежжа ўвесну 1996 года.