Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - страница 18



Інтэрвенцыя «Адраджэнне»

Увядзенне ў БЧБ адраджэнне

Пачатак 2003-га. Амаль адразу, як прыбыў у Нью-Ёрк, знайшоў беларускую дыяспару. Званю. Размаўляю з пазьнякоўцам з Гомельшчыны, які прыбыў у Штаты на 3—4 гады раней за мяне:

– Здравствуйте. Я Анатолий Старков из Минска. Как к вам добраться?

– А чаму вы размаўляеце па-расейску?

– Я говорю не па-расейску, а по-мински. В Минске почти все так говорят, а это, как минимум, пятая часть белорусов.

– Дык як вы, кажаце, ваша «фамілія»?

– Старков.

– (…і пасля доўгага маўчання) Ну, фамілія як фамілія.

Пасля чаго гэты чалавек расказаў мне, як даехаць да родненькіх беларусаў. Даехаў. А праз шэсць гадоў, у 2009 годзе, ад іх з’ехаў, сышоў – праз дваццаць гадоў падтрымкі ідэй бел-чырвона-белага Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (БНФ), прыхільнікам якога быў з 1989 года. З 1999 года, калі ў мяне ў хаце ў Мінску з’явіўся інтэрнэт, друкаваў каментарыі на форумах беларускіх сайтаў. З 2012 года да таго ж пачаў пісаць артыкулы ў Facebook («Запрещен в России; принадлежит корпорации Meta, которая признана в РФ экстремистской») і на сваёй старонцы ў ЖЖ, затым на расійскім сайце Cont.

У кнізе – мешаніна з маіх артыкулаў і каментарыяў на форумах апазіцыйных сайтаў. Мае думкі як прыхільніка БЧБ Беларускага Народнага Фронту з 1989 года, і праз дваццаць гадоў – думкі чалавека, які ўжо не лічыў прымальным варыянт бел-чырвона-белай нацыянальнай ідэі. Шлях ад апазіцыянера беларускай улады да ў цэлым станоўчага пункту погляду на яе. Гэта размовы аб беларускай палітыцы, быцці, падзеях 1988—2022 гадоў. А таксама мой погляд на быццё ў РБ і ЗША. Кніга для беларусаў і беларусак. Для ўсіх, каму цікава тэма першых незалежных беларускіх крокаў і маё бачанне беларускай дэмакратыі.

Вытокі паразы БНФ

«Менавіта 25 год таму, 19 кастрычніка 1988 года ў мінскім Доме кіно (цяпер касцёл Святых Сымона і Алены, ці Чырвоны касцёл) быў заснаваны арганізацыйны камітэт БНФ – масавага руху за свабоду і незалежнасць Беларусі» [4].Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоў | Вытокі (vytoki.net), 2013. «Новы Час». Аўтар Марат Гаравы.

Мой каментарый на сайце «Вытокі» да артыкула Гаравога:

Свабоду авангард адраджэнцаў нацыі атрымаў, і каля яе амерыканскай касы як мінімум з 1990 года адраджаецца не адзін дзясятак БЧБ змагароў за незалежнасць Беларусі. А вось незалежнасць беларусам і беларускам дараваў першы і адзіны прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў – як вынік яго палітыкі перабудовы Саюза Непарушнага. Не толькі нам дараваў незалежнасць, але і ўкраінцам, літоўцам, расіянінам, дый увогуле ўсім былым 15 савецкім рэспублікам.

А што ж тады зрабіў БНФ? Дэпутаты Фракцыі БНФ = амаль 1/10 усіх дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання праз амаль тры месяцы, як сталі народнымі дэпутатамі, 27 ліпеня 1990 года дэманстратыўна выйшлі з залы ВС і не галасавалі за «Дэкларацыю аб абвяшчэнні суверэнітэту Беларускай ССР». Гэта зрабіў БНФ.

«У 1990 годзе шэраг дэмакратычных кандыдатаў пры падтрымцы БНФ абіраюцца ў Вярхоўны Савет БССР – Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Валянцін Голубеў, Генадзь Грушавы, Алег Трусаў, Ігар Гермянчук, Пётра Садоўскі, Сяргей Антончык, Мікола Маркевіч, Уладзімер Заблоцкі, Аляксандар Шут, Лявонці Зданевіч, Лявон Дзейка ды іншыя. Пасьля выбараў у Вярхоўным Савеце ўтвараецца фракцыя БНФ – 27 чалавек з 345 дэпутатаў, пасьля да фракцыі далучылася яшчэ 10 чалавек»