Казкі для малых беларусаў - страница 3
Пачухаў верабей у патыліцы. – І праўда, што мне з аднаго зярнятка, які наедак? Праглыну і нават не заўважу.
Зрабіў верабейка ўсё так, як зярнятка прасіла.
Прыйшла зіма. Халодная. Галодная. Але, і за зярнятка перажывае верабей. – Як там яно, адно-аднюткае, ў зімовым поле?
Паляцеў верабей, каб паглядзець.
– Ці не холадна табе? – Пытаецца.
– Холадна, верабейка, вой, як холадна! Але, ты снегам мяне атулі. Яно мяккае, як коўдра. Вось, я і сагрэюся.
Здзівіўся верабей, але, выканаў просьбу зярнятка. Мусіў награбці ён лапкамі і крылцамі снегу пабольш на зярнятка. І праўда, белая, пухнатая, коўдрачка атрымалася!
– Не мерзні, зярнятка!
Калі прыйшла вясна, і стала прыпякаць сонейка, зноў прыляцеў верабей на поле. Паглядзець, як там яго зярнятка жыве-пажывае. Як перазімавала?
Глядзіць верабейка, а на месцы зярнятка зялёны парастак прадзяўбся з зямлі.
– Хто ты? – Пытаецца верабей.
– Я – тваё зярнятка! Зіму я пад снегам спаў, а вясновае сонца мяне разбудзіла, і я расці пачаў.
Стаў верабей часцей прылятаць у поле, каб паглядзець на парастак. А той, з кожным днём станавіўся ўсё вышэй і мацней.
А потым, прыйшло чырвонае лета, і на самой верхавіне парастка з'явіўся колас. Колас ўсё рос, наліваўся, залацістым стаў.
Вось, і лета стала хіліцца да захаду. Прыляцеў, аднойчы, верабей, а вакол коласа шмат-шмат зярняткаў пораскидано па зямлі, параскіданыя.
– Гэта дзеткі мае, зярняткі.– Кажа колас. – Ты іх таксама ў зямлю закапай, і ўбачыш, што будзе.
Верабей так і зрабіў, як яго колас папрасіў. Лапкамі зямельку ўскалупаў, каб мяккая была пасцелька ў зярнятак. Пасадзіў у раллю зярняты.
Стаў верабей даглядаць за зярняткамі. І неўзабаве, у яго ўжо цэлае поле пшаніцы расло, каласілася.
– Цяпер, вазьмі трохі збожжа, адвязі на млын, ды змялі, – кажуць зярняткі, – вось, і будзе табе чым голад здаволіць.
Верабей так і зрабіў. Змалоў ён крыху збожжа. З мукі пірагоў сьпёк. Сядзіць верабейка ў сваім доміку, бліны, пірагі есць. Не холадна яму, больш, і ня голадна.
– Дзякуй вам вялікі, зярняткі!
– Гэта табе, верабейка, дзякуй! За тое, што клапаціўся пра нас, пялегаваў, песціў. Вялікі табе за гэта дзякуй!
Дабро, яно, заўсёды дабром вяртаецца!
ЯК РЫБКІ САМА РАТАВАЛІ
Жыў ды-быў Сом Сомовіч. Кватэра яго была ў глыбокім віры, пад старой карчом. Сом быў вялікі і вельмі стары. Ён і сам ужо не мог згадаць, колькі яму гадоў споўнілася,
– Шмат, вельмі шмат!
А яшчэ сом быў мудры і добры. Калі, трэба дапамагчы каму-небудзь у патрэбе ці горы, то ўсё плылі да сама Сомовіча. Нікому не адмаўляў стары сом. Кожнаму дапамагаў.
Але, аднойчы здарылася бяда. Плыў сом па ціхай затоцы і трапіў у рыбацкія сеткі.
– Што рабіць? Як быць? – Заблытаўся Сом Сомович ў сетках. Ні наперад яму не паплыць, ні назад не павярнуць. Аблыталі яго сеткі.
Ўбачылі рыбы, што за няшчасце здарылася са старым сомам. Прыплылі з усяго вадаёма. Дапамагчы хочуць. – Але як? Ня разблытаць ім рыбацкія сеткі.
Доўга, ці не, думалі рыбы, але, нарэшце, прыдумалі: – Трэба Рака Раковіча паклікаць. Калі, ён не дапаможа, то, ўжо, ніхто не справіцца.
Паплылі рыбы да рака, сталі клікаць яго на дапамогу. Не стаў Рак Раковіч адмаўляцца. Тут жа сабраўся ў дарогу.
Паўзе рак, спяшаецца. Але не блізкі шлях да Сама Сомовіча.
– Ой, ня блізкі! Паспець бы!
І тут, рыбы прыдумалі, як ім Рака Раковіча хутчэй да месца даставіць. Дружна падхапілі яны рака, паднялі на самую паверхню вадаёма і пасадзілі на вялікі, белы, гарлачык. А самі, ўхапіліся за сцябло і пацягнулі гарлачык па іскрыстай роўнядзі возера.