Казкі для малых беларусаў - страница 6
Падхапілі вавёрачкі птушанятка. Памчаліся з ім да бліжэйшага леса. А мама – птушка побач ляціць. Шчабеча радасна.
А вось і родны лес! Прынеслі вавёркі птушаня дадому, у гняздо пасадзілі.
– Расці, малеча! І больш не сваволь, і з гнязда не выпадай!
САМЫ ВЯЛІКІ СЯБАР
Жыў ды быў на свеце арол. Ён быў вялікі і моцны. Высока лётаў арол над палямі, лясамі і гарамі. Здабычу сабе выглядваў. Але, аднойчы, калі арол ляцеў над адным вёскай, пачуўся, раптам, стрэл, і арол ўпаў на зямлю.
Скрываўленага арла ўбачыў верабей, які пралятаў міма. Верабей вельмі спалохаўся і хацеў паляцець прэч.
– Дапамажы мне! – Прашаптаў арол ледзь чутна. – Паляўнічы параніў мяне і пашкодзіў мне крыло.
– Але, раптам, ты з'ясі мяне? – Сказаў верабей.
– Не, я не крану цябе, – адказаў арол, ледзь чутна.– Даю табе слова арла!
Верабей наскуб гаючай травы трыпутніка і перавязаў арлу рану. Потым, верабей злятаў да далёкай крыніцы і прынёс арлу крынічнай вады ў берасцяным коўшыку. Яшчэ, верабей нацягаў арлу трохі мяса. Сцягнуў некалькі кавалачкаў са стала на вясковым вяселлі. Так і даглядаў верабей за арлом, пакуль той, цалкам, ня выздаравеў і ня адужэў.
– Дзякуй табе, маленькі верабей! – Сказаў арол на развітанне. – З гэтага часу, ты мой самы вялікі сябар!
Арол узмахнуў крыламі і паляцеў у далёкае, блакітнае, неба…
Аднойчы, ляціць верабей па садзе. Цвіркае. Сонейку радуецца.
Раптам адкуль ні вазьміся, кошка, прыг, цап вераб'я! У вострых кіпцюрах заціснула, з'есці збіраецца.
І тут, нібы віхор наляцеў! Гэта арол разглядзеў з нябёсаў, у якую бяду трапіў верабей і рынуўся яму на дапамогу. Каменем упаў арол на котку. Б'е яе крыламі магутнымі. Кіпцюрамі вострымі драпае. Дзюбай выгнутай кручкаватай дзяўбе.
– Шшшшш! – Зашыпела кошка. Выпусціла вераб'я са сваіх лап. Стала імі ад арла адбівацца. Потым, бачыць, што не справіцца ёй з арлом. Павярнулася котка і кінулася наўцёкі да бліжэйшага дрывотніка.
А тут, і верабей ад каціных лап трохі акрыяў. Пярынкі памятыя разгладзіў і пытаецца ў арла: – Вось, я настолькі малы і слабы, а ты, такі вялікі і моцны. Але ты за мяне заступіўся. З бяды ўратаваў. Чаму?
– Таму, што ты мой сябар.– Адказаў арол. – Ты мой самы вялікі сябар.
Сяброўства, яно не памерамі вымяраецца, але, адвагай і дабрынёй пазнаецца.
ЯК ЗВЯРЫ АД КАМЕНЯ ПАЗБАВІЛІСЯ
Бяжыць вожык па лясной сцяжынцы. Горача яму ў кажушку калючым. Сонейка летняе прыгравае, ззяе, пячэ зверху, з ліпеньскага неба.
– Засмаг! – Кажа вожык. – Ды дзе яе ўзяць, ваду? Такую, якую піць можна. – Не з балота ж! А балота ў іх у лесе вялікае. Стаялае. Зялёнае. – З такога хіба піць будзеш? У такім, толькі жабы зялёныя, жыць могуць. І піць ваду балотную. – Ім гэта балота як раз тое, што трэба! Сядзяць, лупатыя, квакаюць. Ды балота, роднае, хваляць. – А астатнім жыхарам лясным бяда! Або, заблудзішся, незнарок, і ў дрыгву дагодзіш. Засмокча цябе дрыгва, не выпусціць. Або, хворасці, які, падхопіш ад волкасці балотнай, нездаровай. І ўся вада вакол дрэнная, балотам і цінай пахне. Свежай, прахалоднай, крынічнай, вадзіцы ўзяць-то, у нашым лесе, і няма дзе! За такой вадой трэба ў суседні лес хадзіць. – Далёка! Не набегаешся!
Была, некалі, ў іх у лесе, крыніца свая. Выцякала яна з далёкага канца лесу. Празрыстым серабрыстым раўчуком бегла праз лес. – Якая смачная была вада з той крыніцы! Піў бы, і піў! Але, аднойчы, зваліўся ў гэты ручай велізарны камень. Перагарадзіў ён ручай. – Ніяк яму праз гэты камень ня перабрацца. Спыніўся ручай. Разліўся шырока. – Але, камень такі вялікі, што яго не абыдзеш, бокам не абцячэшь. І струмень паступова ператварыўся ў балота.