Полацк – горад памежны - страница 4



3 сакавіка 1918 г. была прынята пастанова Камітэту рэвалюцыйнай абароны Петраграду №38, згода якой атрады, знаходзіўшыяся паміж лініяй Полацк – Веліж – Белы і р. Прыпяццю былі падпарадкаваны начальніку Заходняй групы атрадаў, штаб якога павінен быць выдзелены са штабу Заходняга фронту.

Дырэктывай Вышэйшага ваеннага савету РСФСР ад 5 сакавіка 1918 г. №72 фарміраванне Заходняга УАЗ (ЗУАЗ) была даручана начальніку штабу Заходняга фронту, быўшаму Генеральнага штабу генерал-лейтэнанту У.М.Ягор’еву (1869—1948), а 26 сакавіка 1918 г. ён быў прызначаны ваенным кіраўніком (ваенруком) ЗУАЗ.

Дырэктывамі Вышэйшага ваеннага савету рэспублікі ад 9 красавіка 1918 г. №666 і ад 21 красавіка 1918 г. №989 ваеннаму савету ЗУАЗ была постаўлена задача рэарганізаваць атрады участка па штатам палявой дывізіі – г. зн. стварыць з разрозненых і разнастайных вайсковых форміраванняў рэгулярныя пяхотныя дывізіі, здольныя выконваць баявыя задачы, у тым ліку – весці баявыя дзеянні супраць германскіх войскаў і антысавецкіх фарміраванняў у выпадку іх нападу на савецкую тэрыторыю.

Адначасова з перафарміраваннем атрады ЗУАЗ прадаўжалі выконваць задачы па ахове дэмаркацыйнай лініі і мытнай службе, бо праз дэмаркацыйную лінію ў той час, час голада і жорсткага таварнага дэфіцыту, шырокім патоком ішла кантрабанда. Таскама фарміраванні ЗУАЗ ажыццяўлялі кантрольную службу па пропуску грамадзян праз дэмакрацыйную лінію, перашкаджаючы пачаўшымся масавым уцёкам насельніцтва паўночных і цэнтральных губерняў, першым ацаніўшага ўсё хараство дыктатуры пралетарыята.

На працягу ўсяго часу існавання ЗУАЗ, амаль на ўсім яго участку дэмаркацыйнай лініі, ледзь не кожны дзень адбываліся баявыя сутычкі, а то і баявыя дзеянні, вынікамі якіх былі людзкія ахвяры і бясконцыя прэтэнзіі і скаргі з абодвух бакоў. Прычым, колькасць іх была амаль аднолькавая. Так, напрыклад, на 14 чэрвеня 1918 г. было зарэгістравана 13 савецкіх і 11 германскіх скаргаў і прэтэнзіяў, прычым у двух з іх гаварылася аб скрадзеных каровах мясцовага пана Васілеўскага.

Акрамя парушэнняў дэмаркацыйнай лініі, немцы ўчынялі на акупіраванай імі тэрыторыі Беларусі масавыя рэпрэсіі. Так, зімой 1918 г. у Леплі нямецкія салдаты выразалі ўсю сямью, якую западозрылі ў сувязях з партызанамі; 5 красавіка 1918 г. кайзераўскія жаўнеры акружылі і падпалілі памежную вёску Навасёлкі, а яе жыхароў, ратаваўшыхся ад агню, расстралялі з кулямётаў.

Падобныя дзеянні германскіх войскаў, якія былі не толькі грубым парушэннем умоў Брэст-Літоўскай дамовы, прывялі да таго, што жыхары памежных мясцовасцяў, бежанцы з акупіраваных тэрыторыяў, знаходзіўшыяся на савецкім баку, сяляне, жыўшыя ля дэмаркацыйнай лініі і ў нейтральнай зоне, стваралі партызанскія групы і атрады, якія знішчалі акупантаў і дэмаркацыйныя знакі. У сувязі з гэтым ужо 26 мая 1918 г. галоўнакамандуючы германскай арміяй прад'явіў бальшавіцкаму баку ўльтыматум, патрабуючы разбраення насельніцтва дэмаркацыйнай лініі і нейтральнай зоны. Каб пазбегнуць узброеннагя канфлікта з германскай арміяй мясцовыя органы Савецкай улады і кіраўніцтва ЗУАЗ былі вымушаны правесці сумесную з немцамі аперацыю па разбраенню насельніцтва.

Для прадухілення падобных ультыматумаў, а таксама для кантролю за пунктуальным выкананнем умоў мірнай дамовы, у тым ліку і аб недатыкальнасці нейтральнай зоны, ваенруком Рэвваенсавету рэспублікі М.Д.Бонч-Бруевічам ў маі 1918 г. было прапанавана стварыць змешанныя пастаянныя мясцовыя камісі, адна з якіх павінна была знаходзіцца на чыгуначнай станцыі Палата (№5 – участак ад возера Асвея да чыгункі Полацк – Невель), другая – на чыгуначная станцыі Лаўша (№6 – участак ад чыгункі Полацк – Невель да умоўнай лініі Сянно – Чарэя).