Полацк – горад памежны - страница 6



12 жніўня 1918 г. ўпраўленне ў складзе А. С. Гласко, К.В.Ждановіча, Я.Б.Браудэ, памочніка начальніка акругі – быўшага штабс-ротмістра АКПВ Ф.А.Любімава, помочніка военнага камісара Ройзмана і наборшчыка-друкара тыпаграфіі палітаддзелу Перагуба прыбыло ў Віцебск.

На гэты час ў складзе акругі было ўжо пяць раёнаў: 2-і Порхаўскі, 3-і Себежскі, 4-ы Віцебскі, 5-ы Аршанскі і 6-ы Чэрыкаўскі, бо 1-ы Гдоўскі быў перададзены ў склад 1-й Петраграцкай акругі. Па дакладу аператыўнага упраўлення Генеральнага штабу ў галоўнае упраўленне Генеральнага штабу ад 23 ліпеня 1918 г., па стану на 15 ліпеня ў гэтых пяці раёнах было 15 падраёнаў і 78 дыстанцыяў у якіх па штату павінна было быць 4679 памежнікаў.

Згодна з загадам ГУПА ад 30 верасня 1918 г. у гэтым складзе 2-я Віцебская акруга цалкам прыняла пад ахову ўчастак дэмаркацыйнай лініі ўжо ад станцыі Новаселле чыгункі Пскоў – Луга (пасля вызваленне Пскова ад войск інтэрвентаў – ад паўднёвага берагу Пскоўскага возера) да берагу ракі Іпуть, на паўднёвы захад ад г. Суража.


Амаль адначасова з фарміраваннем памежнай аховы дэмаркацыйнай лініі пачалі стварацца і памежныя надзвычайныя камісіі.

Пачатак іх стварэнню паклала I Усерасійская канферэнцыя работнікаў надзвычайных камісій па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыей, больш вядомая як ЧК, якая праходзіла 11—14 чэрвеня 1918 г. у Маскве. Падчас разгляду чацвёртага пункту павесткі дня канферэнцыі «Барацьба з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй, ачышчэнне савецкіх органаў ад прымазаўшыхся элементаў і барацьба з бандытызмам і контррэвалюцыйным друкам» дэлегатамі былі выкрыты не толькі недахопы ў арганізацыі і дзейнасці памежнай аховы і мытных устаноў, але і сур’ёзныя хібы ў дзейнасці мясцовых ЧК.

Адным з іх была адсутнасць надзейнай памежнай аховы і кантролю на мяжы, у выніку чаго «становішча на мяжы было вельмі трывожным». Выступоўцы адзначалі, што ў памежнай паласе квітнее спекуляцыя, узмацняецца шпіянаж, а прадажнасць старых кадраў памежнай варты спрыяе кантрабандзе і вывазу з рэспублікі ўсяго, што ўяўляе якую-небудзь каштоўнасць. У выніку дэлегаты канферэнцыі аднагалосна прынялі рашэнне: «Арганізаваць пры кожным абласным, губернскім Савдэпе, а таксама пры буйных павятовых Савдэпах, вузлавых чыгуначных цэнтрах, … у памежнай паласе стройную сетку надзвычайных камісій па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй».

Гэта рашэнне было падтрымана Старшынёй Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК) Ф.Э.Дзяржынскім і ужо ў ліпені-жніўні 1918 г. усе губернскія і павятовыя ЧК уздоўж дэмаркацыйнай лініі былі перафарміраваны ў акружныя, участковыя і пунктовыя ЧК, а пры ВЧК быў утвораны памежны пададдзел.

Такім чынам, са жніўня 1918 г. у паласе 2-й акругі памежнай варты пачалі дзейнічаць 13 памежных ЧК: Велікалуцкая (пазней – Смаленская) акружная і 12 участковых, у тым ліку – Полацкая. Таксама тут дзейнічалі некалькі пунктавых ЧК, размешчаных у вёсках памежнай паласы і 60 камісараў пунктаў пропуску.

Если вам понравилась книга, поддержите автора, купив полную версию по ссылке ниже.

Продолжить чтение