Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - страница 21



Трыццаць гадоў схаванага жыцьця

«І калі яны зрабілі ўсё паводле Закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім» (Паводле Лукаша 2:38,39).

«І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім. А Ісус мацаваўся ў мудрасьці і росьце і ў любові ў Бога і людзей» (Паводле Лукаша 2:50,51).

Два кароткіх фрагмэнты Эвангельля ад Сьвятога Лукаша, апісвае нам 30 гадоў схаванага жыцьця Ісуса ў Назарэце. Абодва апісаньня не даюць нам практычна ніякіх гістарычных дэталяў. Не аб дзяцінстве, не аб першых гадах Яго маладосьці. Не кажа нічога пра дарослае жыцьцё Ісуса. Даведваемся толькі, што Ён жыў у Назарэце і добра разьвіваўся, як і любое здаровае, акружанае клапатліваю апекаю і каханьнем бацькоў дзіця. Не гледзячы на гэта, гэтыя два фрагмэнты маюць вельмі вялікае значэньне. Праз трыццаць гадоў Ісус вучыцца цалкавітаму адданьню Айцу, выкананьню Яго волі. Праз трыццаць гадоў Ісус вучыцца пакорнай і цярплівай службе бліжнім. Жыцьцё Ісуса ў Назарэце прамаўляе да нас, што манатонная штодзённасьць не павінна быць пакутлівай ці, тым болей, зьнішчальнай. Але можа быць месцам адкрытым на мілату, на любоў да Бога, на любоў да бліжняга, на мілату да сябе самога. Жыхары Назарэту, каторыя што дзень знаходзіліся з Ісусам, размаўлялі зь Ім, маліліся зь Ім у сынагозе, будуць зьдзіўляцца падчас Яго публічнай дзейнасьці і будуць задаваць пытаньне: «Адкуль у Яго гэтая мудрасьць і сілы? ці не цесьляроў Ён Сын? ці не Ягоную Маці завуць Марыя, і браты Яго Якаў і Ёсій, і Сымон і Юда? і сёстры Яго ці ня ўсе сярод нас? адкуль жа ў Яго ўсё гэта? І паняверыліся ў Ім. А Ісус сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба што толькі на бацькаўшчыне сваёй, і ў доме сваім. І ня ўчыніў там многіх цудаў з-за няверства іхняга» (Паводле Мацьвея 13:54—58).

Ісус не выдзяляўся нічым надзвычайным, што магло бы казаць аб Яго незвычайнай будучыні. Можа для таго параўнаўча мала мастацкіх твораў прысьвечана жыцьцю Ісуса ў Назарэце? Можна назваць такія творы, як «Сьвяты Язэп-цясьляр» Жоржа дэ Латур, «Разьвітаньне Хрыста з Маткай» Альбрэхта Дзюрэра, «Ісус у доме сваіх бацькоў» (Майстэрня цесьляра) сэра Джона Эверта Мілеса…


У 1979 годзе пошта Брытанскай калёніі Сэнт-Крыстофер Нэвіс і Ангілья надрукавала прыгожы блёк з выявай карціны сэра Джона Эверта Мілеса «Ісус у доме сваіх бацькоў» (Майстэрня цесьляра)


Апошняя карціна напісана ў 1849—50 гады. Захоўваецца ў Tate Britain, Лёндан. Мастак намаляваў сцэну ў майстэрні цесьляра. Цясьляр – Сьв. Язэп робіць дзьверы. Маленькі Ісус парэзаў руку. Гэты парэз напамінае знак стыгмату, правобраз расьпяцьця. Маці Сьв. Марыя цалуе Сынка ў шчаку пакуль Язэп разглядае параненую руку. Малады Ян Хрысьціцель нясе ваду, каб прамыць рану, што сымбалізуе пазьнейшае Вадохрышча. Сьвятая Ганна выдаляе цьвік абцугамі. Памочнік Язэпа, які прадстаўляе патэнцыйных будучых апосталаў, назірае за гэтай падзеяй. Тут яшчэ многа зашыфраваных сымбаляў. Лесьвіца напамінае пра лесьвіцу Якава; голуб сымбалізуе Сьвяты дух. Авечкі ў загоне на заднім пляне ўяўляюць будучыню хрысьціянскай паствы. Затое тэма Сьвятога сямейства з ІсусамДзіцяткам была самай каханай тэмай мастацтва Высокага Адраджэньня. Найбольш выбітныя мастакі ахвотна і многа малявалі Марыю з Немаўлём і Сьвятым Язэпам, часта дадаючы хлапечую постаць Сьвятога Яна Хрысьціцеля.