Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - страница 4
Пячатка князя Ізяслава, знойдзеная ў Ноўгарадзе ў 1953 г.
Гербам Вялікага князя Вітаўта быў відазменены герб «Трызуб», які атрымаў назвы «Слупы Гедымiнавiчаў», або «Калоны»:
Ноўгарадскія манеты з выявай «сабельника» – «саблицы»
Дарэчы, на пячатках i манетах князёў выява вершніка сустракаецца даволі часта. У рускай сфрагістыцы пячаткі з выявай вершніка вядомы з першай паловы XIII ст. У гэты час самым распаўсюджаным сюжэтам пячатак была выява двух святых, якія азначалі імя князя i імя яго бацькі. Так, напрыклад, на пячатках князя Мсціслава Мсцiславiча (пам. у 1328) – выява вершніка ўправа з дзідай у руцэ i шасцiканцовым крыжам над плячом. Да гэтага ж часу адносіцца i пячатка князя Усевалада Юр’евіча з выявай вершніка на яе адваротным баку. А на пячатках Аляксандра Неўскага была выява каранаванага вершніка ўправа, які трымаў у правай руцэ падняты меч. Падобныя выявы мелі на сваіх пячатках Юрый Даўгарукі, Дзмітрый Данскі, Барыс Цвярскi, Іван Мажайскі i полацкія князі. Такім чынам, вершнік, узброены мячом або дзідай, – вельмі распаўсюджаная выява на пячатках князёў. Гэта выява потым з’явілася i на маскоўскіх грошах XIV – XVI ст.
Падобныя выявы сустракаюцца i на пячатках польскіх князёў: Мешкi Старога, Конрада Мазавецкага, яго сыноў Баляслава i Казіміра, Пшамыслава Велiкапольскага; чэшскіх каралёў Пшамыслава Отакара i Вацлава II.
Адной з найстаражытнейшых вядомых пячатай з такой выявай з’яўляецца пячатка князя люцічаў Багуслава, датуемая 1170 г.
А самая старажытная з падобных – са старажытнага Егіпту.
На тыповасць выявы вершніка ў заходнееўрапейскай сфрагістыцы, нумізматыцы i геральдыцы, асаблiва з XIV ст., звяртаюць увагу шматлікія даследчыкі геральдыкі. Напрыклад, М. П. Сотнікаў лічыць, што гэта конная выява святога Георгія, які ў Візантыі лічыўся патронам імператара i яго войска. А геральдыст XIХ ст. Б. Кёне лічыў, што такі тып выяваў існуе каля 2000 гадоў, – упершыню выява вершніка сустракаецца на дынарыях рымскага сямейства Фантэя, затым на iмператарскiх манетах – i азначае, што імператар паражае варожага воіна. З увядзеннем хрысціянства замест воіна з’явілася выява дракона i кампазіцыя стала сімвалізаваць перамогу хрысціян над паганцамі.
У наш час падобныя выявы маюць гербы некаторых гарадоў і краін. Напрыклад, выява Святога Георгія – Дзяржаўны герб Грузii.
А на старажытным гербе Вялікага княства Маскоўскага (цяпер – герб Масквы) у чырвоным полі конны воін у белай (срэбнай) брані забівае дзідай цмока. Як лічаць некаторыя гісторыкі, гэты герб адлюстраваў жаданне, а потым i падзею, якая здзейснілася, – збаўленне рускіх княстваў ад татара-мангольскага ярма.
Не менш старажытны i не менш вядомы i другі герб з выявай святога Георгія-Юрыя: у чырвоным полі конны воін у срэбнай брані з занесеным для ўдару мячом у правай руцэ. Гэта старажытны герб крывіцкай, а потым i полацкай зямлі i полацкіх князёў Iзяславiчаў.
Менавіта ў сярэдневякоўі, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краіне таго часу герб яе ўладара станавіўся гербам краіны; так i герб полацкіх Iзяславiчаў, дзе б ні княжыў князь з гэтага роду, заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яўляючыся яго дзяржаўным сімвалам.
Вершнікі на пячатках полацкіх і навагародскіх князёў
Такім чынам, прыкладна ў 60-х гг. XIII ст. «полацкі» святы Юрый стаў гербам Новагародскага княства, а з 1313 г. – гербам Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага, хаця лічыцца, што толькі ў 1384 г.