Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - страница 8





На самой справе, гэта герб Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, а дакладней – старажытны герб Полацкага княства, «Пагоня». Аднак у літувіскай мове няма дакладнага слова для перакладу ліцвінска-беларускага слова «Пагоня», то для назвы герба быў выкарыстаны прапанаваны ў 1845 г. літувіскім гісторыкам С. Даукантасам літувіскі варыянт слова «віцязь» – «рыцар» і ў Канстытуцыях Лiтувы 1922 г., 1928 г. і 1938 г. яе дзяржаўны герб апісваецца, як «у чырвоным полі белы (срэбны) Віціс». Аднак эталон гэтага дзяржаўнага гербу ніколі не быў зацверджаны, таму варыянтаў выяваў герба існуе мноства.


Вокладка аднаго з першых выданняў тэкста, які потым стаў нацыянальным гімнам Літувы (1908)


Толькі ў 1925 г. скульптарам Юозасам Зікарасам была створана выява гербу, якая затым да 1940 г. ужывалася на манетах, знаках і некаторых пячатках Лiтувы.



Аднак яшчэ ў перыяд існавання першай рэспублікі, шмат якія палітыкі і грамадскія дзеячы Лiтувы выказвалі прапановы аб прыняцці ў якасці дзяржаўнага гербу Лiтувы замест «Віціса» другога, створанага на аснове сімвалаў гістарычных земляў. Так, напрыклад, у 1935 г. прэм’ер-міністр Тубаліс, выступаючы ў сойме, афіцыйна заявіў аб «нелітувіскім» паходжанні «Віціса» і аб тым, што распачата праца па стварэнню новага дзяржаўнага гербу на аснове гістарычнага гербу Жмудзі.



На жаль, праца гэта не была скончана з-за ўстанаўлення ў Літуве ў 1940 г. савецкай улады. Таму малюнак «Віціса, створаны ў 1925 г. скульптарам Юозасам Зікарсам, быў выкарыстаны і ў якасці эталона дзяржаўнага гербу Лiтувы, зацверджанага пасля аднаўлення незалежнасці краіны 10 красавіка 1990 г. Але ў хуткім часе на гербе Лiтувы колер шчыта вершніка з чырвонага, што не адпавядала гістарычным колерам «Пагоні», быў зменены на блакітны, а крыж застаўся залатым, бо амаль да канца XVIII ст. шчыт вершніка «Пагоні» быў блакітны, а крыж – залаты.



З 1386 г., калі паміж Польшчай i Вялікім княствам была заключана ўнія, «Пагоня» стала часткай агульнага дзяржаўнага герба.

Першапачаткова і «Пагоня», і польскі арол, займала толькі па адной частцы герба, а ў астатніх знаходзіліся гербы іншых уладанняў, а асабісты ці радавы герб караля размяшчаўся, згодна правіл еўрапейскай геральдыкі, «у сэрцы» – сярэдзіне Дзяржаўнага гербу.



Гербы зямель, знаходзіўшыхся ў складзе Рэчы Паспалiтай

у час кіравання Аляксандра


Габелен, належыўшы Жыгімонту Аўгусту, з выявай поўнага герба Рэчы Паспалiтай, які складалі гербы Польшчы, Вялікага княства, Кіеўскай Зямлі, Валыні і Жмудзі, а «у сэрцы» – радавы герб Сфорцаў (каля 1548 г.).


Але ўжо з 1501 г. выкарыстоўваліся і выява герба, дзе ў чатырохчаствовым шчыце знаходзіліся толькі гербы Польшчы і Вялікага княства.





Малы герб Рэчы Паспалiтай на дукаце

Жыгімонта III Вазы (1617)


Жыгімонт III Ваза (1587—1632). Міхаіл Вішнявецкі (1669—1673)



Герб Рэчы Паспалiтай у часы Жыгімонта III Вазы


Габелен з выявай герба Ганны-Кацярыны-Канстанцы

(1619—1651) – дачкі Жыгімонта III Вазы (1630—1640)


Дарэчы, нароўні з выявай аб’яднанага гербу Рэчы Паспалiтай у некаторых гербоўніках і іншых крыніцах сустракаюцца выявы, дзе «Пагоня» і польскі арол знаходзяцца побач, што, напэўна, больш дакладна адлюстроўвае канфедэратыўны строй гэтага дзяржаўнага ўтварэння.



Плакат, выдадзены ў гонар Крэўскай уніі (1861)


Пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай на частцы тэрыторыі цяперашняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Расійскай імперыі, былі ўтвораны новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі – намесніцтвы, гарадам якіх у хуткім часе імператрыцай Кацярынай ІІ былі «дараваны» гербы.