Шнар - страница 4




Я бачыў сон, дзе сканчаўся космас і пачынаўся страх. Страх невядомасці, страхі дзіцячага неадменна могуць вяртацца. Яны прарываюцца ў снах, а сны ў жыццё.


Я нарадзіўся ў маленькім горадзе, якія стаяць на дзвюх рэках. Адна з іх, раней грала найважную ролю ў жыцці людзей. Гандлёвы шлях, З Вараг у Грэкі. Звонкі шумяць, калі я гэта бачу. Некалі, мой горад кіраваў цяперашняй сталіцай дзвюх суседніх дзяржаў, але ён гэтак і застаўся маленькім.


Можа быць усяму прычына вайны, але страхаў у гэтым горадзе было шмат. Заўсёды ёсць гарадскія байкі, маньякі, бамжы і маралі ад бацькоў, напрыклад не браць цукерак ад чужых людзей ды іншае.


Непрыемна было тым, у каго ўсе ў сем'ях былі іпахондрыкі і панікёры, як мая бабуля. Балазе яна выхоўвала маю сястру, а не мяне, і я мог глядзець на гэта з боку. Што ж. Але ёсць страхі набытыя. Яны хаваюцца ў нашай падсвядомасці, блакуюцца, але могуць выявіцца, нібы сон.


Менавіта такія моманты здаюцца нечым нерэальным, калі ўсё робіцца размазана. Гукі могуць расцягвацца ці прыглушацца. Грук скроняў прымушае малюнак бразгатаць. І нешта нацягваецца недзе ззаду і крыху вышэй за цябе.


Мой дзіцячы садок стаяў на высокім беразе ракі, якая дала назву гораду. Ён быў загароджаны металічным плотам з дубцоў, афарбаваных у непахісна чорны колер.


У адным ці двух месцах, дубцы былі разагнуты. Побач знаходзілася галубятня. Бераг, рэзка зрываўся ўніз і быў загароджаны толькі дрэвамі.

Нехта ўладкоўваў там сметнішча. Нехта там піў, калоўся ці назіраў за дзецьмі. А можа ўсё разам у рознай выпадковай паслядоўнасці.


Выхавальнікі і вартаўнік часцяком сачылі за тым, каб уздоўж плота нікога не было. Але там было яно, і смецце, што скідвалі ў раку.


Там заўсёды нехта быў. Я кажу пра мужчынаў. Але часам можна было пабачаць і нейкую згорбленную жанчыну, можа быць яна была ў лахманах. Яна была цёмная, у сэнсе яе сілуэт, калі параўняць з сілуэтам маладой жанчыны ў іскравай сукенцы, ад якой точыцца святло. Але яны, яны былі цёмнымі, зліваяся з цемрай абрыву.


Мяне заўсёды палохала, адзінкавае знаходжанне на той сцежцы. Але ўлетку, бегчы па ёй, хаваны ценем зялёных гігантаў пад песні ўсерозных птушак было адным задавальненнем. З аднаго боку пруцця, з іншай, круча да ракі.


Наша рака, мела сталы іржава-чырвоны колер. Нам казалі, што гэта з-за частага скідання целаў у раку. Палата. Людзі жылі на гэтай мясцовасці больш за дваццаць стагоддзяў.


У мяне заўсёды было пачуццё асцярожнасці, як з вышынёй. Але ліфты ўсё ж узялі ўгару, у гэтых фобіях. Часам, мне было неабгрунтавана страшнае ехаць у ім. Без прычыны, таму што прычыну заўсёды можна было знайсці. Колькі вы ведаеце выпадкаў падання ліфтаў? А колькі іх усяго? І колькі пра гэта кажуць ці быць можа адчуваюць?


Прыкладам, нешта магло пайсці не так, і правалілася б падлога. Ці быць можа падраўся ліна. Вы некалі глядзелі ў шахту, на ўсю гэта канструкцыю? На тое, як ходзіць трос ходырам. Як невядома адкуль, як нябожчык, перакінуўшыся праз борт, звісае дугой, яшчэ адзін незразумелы трос. І цень ад яго часам палохаў больш за ўсё.


Я жыў на сёмым паверсе, адзінага высокага будынка ў акрузе. Чырвоны дзевяціпавярховы інтэрнат, пабудаваны на старых могілках. У маім кутнім пакоі, заўсёды было холадна. Кветкі ў нас не раслі, бо апроч з'яданага паветра электрапечкай, у атмасферы было нешта яшчэ.


Першыя тры гады маёй школы, ліфт не працаваў. Першыя тры гады школы, колькасць і цяжар школьных кніг імкнулася да максімуму. Да таго ж, у маёй сям'і рабіўся велізарны акцэнт на навучанне.