Шнар - страница 6




Часцей я трапляў на такія чароды, узімку, пасля заняткаў, калі ўжо сцямнела. Яны ўзнікаюць нечакана. Бывала і такое, што яны проста стаялі, а табе трэба было мінуць праз іх.


Калі варыянт быў ісці на праз, я бянтэжыўся. Пасля таго, як мяне патрапаў дваровай сабака, у мяне з'явіўся жывёльны страх. І добра калі ён прымушаў бегчы, часам ён уводзіў у ступар.


Пару разоў на мяне беглі велізарныя сабакі, але мяне ратаваў ланцужок ці ланцуг, якія спрацоўваюць у апошні момант.


Наша хата знаходзілася на скрыжаванні дарог, паміж асноўнымі раёнамі горада. Праз дарогу ад хаты, быў піўны бар. Канчатковае там налівалі і гарэлку ці каньяк. Але клікаўся ён піўны. Мая мама прапрацавала прадаўніком у тым бары каля дванаццаці гадоў. Гэта дарога праходзіла каля школы, дзе я вучыўся.


Пад канец вясны 2003 года, мы вярталіся з маёй сястрой з крамы праз дарогу ад хаты. Сястра была старэй мяне на восем гадоў. Быў цёплы вечар траўня. Людзі ўжо хадзілі ў шортах і майках. Алкашы напіваліся вельмі хутка.


На пешаходным пераходзе, што вёў да піўбара памкнуўся натоўп. Мы праціснуліся практычна да цэнтра, і я адкрыў марозіва. На асфальце ляжала цела мужчыны. Яго твар быў чырвоным з чорнымі слядамі ад колаў. Галава была пляската і з яе выцякалі мазгі. Маленькія гарошынкі з цёмна-пунсовай густой крывёй павольна, ледзь заўважна рухаліся ў бок каналізацыі.


Гледзячы на гэта, і на тое, як мітусяцца людзі, я аблізнуў марожанае. Мяне адшмаргнула рука сястры назад у гушчу натоўпу. Яна гэтак і не пралезла на першы рад гледачоў ды не ўбачыла гэтага мужчыны.

Калі я ёй расказаў і пацягнуў яе назад, яна абазвала мяне, адвяла дахаты і мне забаранілі выходзіць на вуліцу.


Я часта бачыў з акна сваёй кватэры, як на дарогу вывальваюцца п'яніцы. Аднойчы аднаго мужыка пераехала машына. Ён устаў, зрабіў паўтара кроку, зваліўся і яго зноў пераехала машына. Адлежаўшыся, ён ізноў устаў і пяройдучы сярэдзіну дарогі, быў пазбіваны трэцяй машынай ужо практычна ў самага бардзюра. Больш ён не падымаўся.


У 2004, мы вярталіся з аднакласнікам са школы. Па правілах руху, нам варта было прайсці ад школы дзвесці метраў да піўбара. Там знаходзілася скрыжаванне з пешаходным пераходам.


Гэты шлях даўжэў па часе на добрыя пяць-дзесяць хвілін і ўсяго дзвесці метраў. У большасці выпадкаў мы перабягалі дарогу проста каля школы.


У той дзень мы вырашылі прайсціся даўжэй. Ужо падыходзячы да скрыжавання мы пачулі свіст кол, людзей, крыкі і характэрны пляскач. Там, дзе мы звычайна перабягалі дарогу ужо стаяла міліцэйская машына з улучаным маячкамі.


Калі мы падышлі, аператыўна пад'ехала хуткая дапамога і мы толькі чулі водгаласкі, пра тое, што міліцыя збіла мальца на клас маладзей нашага. Кажуць, ён зрабіў патройнае сальта ў паветры. Да шчасця ён выжыў, але ў школу не хадзіў паўгода. Ён жыў у суседнім двары, і дзеці вучылі яго наноў гаварыць.


Пасля гэтага ён двойчы заставаўся ў адным класе, а на месцы здарэнні нанеслі разметку-зебру. У радыусе дваццаці метраў яшчэ няраз збівалі людзей ці школьнікаў.


Звычайна мы хадзілі гуляць у наш дзіцячы садок. Ён знаходзіўся ўсяго ў кіламетры ад інтэрната, можа ледзь менш. Нас збіралася ад пяці чалавек і мы пракрадаліся на яго тэрыторыю.

Если вам понравилась книга, поддержите автора, купив полную версию по ссылке ниже.

Продолжить чтение