Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - страница 25
У 2000 г. адбылося сумеснае выданьне маркі з выявай Маці Божай Чэнстахоўскай поштамі Ватыкана і Польшчы. На твары Маці божай выразна відаць раны ад удару мяча разбойніка
Праз некалькі гадоў абіцель была абрабавана, укралі ўсе каштоўнасьці. Пагрузілі на падводу і абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, але нябачная сіла ўтрымлівала коней і вазок, на якім яна ляжала, не змог зрушыцца з месца. Тут жа рабаўнікі атрымалі і справядлівую кару: аднаго разарвала на кавалкі, у другога адсохла рука, некаторыя раптоўна памерлі, іншыя асьлеплі.
Ў 1430 г. царква зноў была захоплена і ўдарыў рабаўнік карціну два разы мячом і хацеў ударыць яшчэ, але не пасьпеў стукнуць у трэці раз, упаў на зямлю і ў агоніі і болю і памёр. Меч разрэзаў на абразе шчаку Маці Божай і раны ад мяча бачныя на абразе да гэтага часу. У сярэдзіне 17 стагодзьдзя швэдскі кароль Карл Х Густаў захапіў Варшаву і Кракаў, але пацярпеў паражэньне пад Чэнстаховам, і гэта ўспрынялі як заступніцтва Маці Божай. Кароль Ян Казімір, вярнуўшыся ў Львоў, абнародаваў маніфэст, у адпаведнасьці зь якім аддаваў сваю дзяржаву пад заступніцтва Божай Маці, называючы Чэнстахоўскі Яе абраз «Польскай Каралевай». Вайна са швэдамі ў 1656 годзе завяршылася пасьпяхова для Польшчы. У спэцыяльнай кнізе Чэнстахоўскага манастыра засьведчана мноства цудаў, якія адбываліся пад «дзеяньнем» абраза Маці Божай, зь якога былі зроблены многія копіі для каталіцкіх і праваслаўных храмаў.
Першай выяву Маці Божай Чэнстахоўскай на сваёй марцы ў 1966 годзе зьмясьціла пошта Ватыкана
Надзейную падтрымку для зьдзяйсьненьня Промысла аб нацыі Гасподзь даслаў праз старажытную ікону Багародзіцы «Непарушная сьцяна». Аранта адна з самых першапачатковых выяваў Царыцы Нябеснай, якая ўпрыгожвае цэнтральную крыпту Менскага кафэдральнага Сьвята-Духава сабора. Арыгінал сьвятыні знаходзіцца ў алтары Кіеўскага Сафійскага сабора. На працягу дзевяці стагодзьдзяў ікона заставалася непашкоджанаю, таму атрымала назву «Непарушная сьцяна». У самыя цяжкія часы яна дапамагала беларуска-ўкраінскім землям. На вялікім паўкружжы вакол іконы ідзе грэчаскі надпіс чорнай мазаікай: «Бог пасярод Яе і нішто не пераменіцца: дапаможа ёй Бог раніцай і пасьля таго». На вялікім паўкружжы вакол іконы ідзе грэчаскі надпіс чорнай мазаікай: «Бог пасярод Яе і нішто не пераменіцца: дапаможа ёй Бог раніцай і пасьля таго».
Пошта Рэспублікі Беларусь у 2000 годзе сумесна з поштамі Украіны і Расіі выпусьціла блёк 2000-годзьдзе Хрысьціянства. На адной з трох марак блёка (першая зьлева) знаходзіцца рэпрадукцыя іконы Багародзіцы «Непарушная сьцяна» Аранта
У зборы Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін з нешматлікіх беларускіх абразоў XVI стагодзьдзя, якія захаваліся да нашых дзён – Маці Божая Адзігітрыя Смаленская з Дубянца.
Рэпрадукцыю гэтай іконы можна ўбачыць на марцы, выдадзенай поштай Беларусі ў 1996 годзе
Гэты абраз прадстаўлены ў пастаяннай экспазыцыі старажытнабеларускага мастацтва, бо зьяўляецца ўнікальным помнікам выяўленчага мастацтва і духоўнай культуры беларускага народа.
Гісторыя іканаграфічнага тыпу «Адзігітрыя» узыходзіць да часоў Вялікай Бізантыі, якая зацьвердзіла хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй і ўзяла на сябе місіянэрскую ношу асьветніцтва хрысьціянскім вучэньнем славянскіх земляў.
Ікона Маці Божая Баркалабаўская зьявілася ў Баркалабаўскім жаночым манастыры непадалёк ад Быхава ў 50-я гады XVII стагодзьдзя. Згодна з гістарычнымі зьвесткамі, яна была захоплена войскамі цара Аляксея Міхайлавіча падчас вайны з Рэччу Паспалітай у адным з храмаў Беларусі. Абраз везьлі на ўсход як каштоўны трафэй. Але калі абоз у 1659 годзе праяжджаў паўз Баркалабаўскі манастыр, коні сталі як укапаныя. Захопнікам нічога не засталося, як пакінуць Адзігітрыю ў ігуменьні манастыра. З таго часу Баркалабаўская ікона стала адной з самых шануемых ва Усходняй Беларусі.