КОШТ - страница 5
-- Навошта ты так… -- услых прамовіў ён.
Руіны бастыёна
Цемра пакоя абрынулася на яго з такой жа бязлітаснай сілай, як той стары слеп, што ледзь не стаў яго магілай. Але тады, пад заваламі, яму не было так страшна. Цяпер яго праціналі наскрозь не ашчэпкі снарада, а глухая пустэча. Здавалася, што з яго жывымі кавалкамі выдзіраюць апошнія рэшткі чалавечага — тое адзінае, чыстае ды сапраўднае, што ён так зацята абараняў у сваім сэрцы сярод бруду, пораху ды крыві. І гэтыя рэшткі выдзяраюць па жывому.
Алесь глядзеў на чорнае шкло тэлефона, мужчына адчуў, як яго вочы апаліла гарачым, горкім болем. Гэта не былі слёзы слабасці альбо жалю да сябе — гэта быў боль мужчыны, якія прайшоў праз пекла ды раптам убачыў, што ратаваць больш няма чаго. Бастыён, які павінен быў захаваць яго душу, даць шанец на нармальнае жыццё, згарэў дашчэнту. Яго зона чысціні была знішчана, а на яе месцы застаўся толькі попел ды разуменне таго, што ён сам уласнаручна разбурыў свою магчымасць на выратаванне.
Пальцы, якія звыклі трымаць зброю, зараз дробна дрыжэлі, а грудзі сціскаў такі дзікі, невыносны спазм, ад якого хацелася крычаць, але з вуснаў вырывалася толькі глухое, задушанае хрыпенне. Ён застаўся абсалютна адзін сярод руінаў уласнага жыцця. Мужчына павольна апусціў галаву на жорсткія далоні, пакуль за акном мітусіўся чужы ды далёкі мірны горад…
Але вайна навучыла Алеся аднаму суроваму правілу: пакуль салдат дыхае, пакуль сэрца б'ецца, нават на самых выпаленых руінах бой яшчэ не скончаны.
Глава 6. Танатас ды святло
Рэанімацыя болем
Поўдзень сустрэў Алеся вострым, як лязо, сонечным святлом, якое прабівалася скрозь шчыліны жалюзі. Галава расколвалася ад цяжкага, ліпкага туману — наступстваў чарговай ночы, якую ён спрабаваў выкарыстаць як анестэзію. Свой адпачынак ён ужо амаль не памятаў. Той прамільгнуў калейдаскопам чужых твараў, выпадковых ложкаў ды бруднага шклянога бляску на кухонным стале. Алесь не шукаў шчасця — ён проста шукаў іншы боль, фізічны, які здолеў бы заглушыць той, першы, які выпаліў яго нутро пасля відэавыкліку.
За дзвярыма толькі што знікла чарговая начная госця. Мужчына нават не памятаў яе імя. Ён сядзеў на краі рыпучай канапы, уціснуўшы пальцы ў скроні, калі ў замку павярнуўся ключ.
Гэта быў Ян. Адзіны, у каго былі ключы ад гэтай часовай прасторы. Сябар спыніўся ў дзвярах, акінуў позіркам пакой — паскіданую вопратку, попельніцу, поўную недакуркаў, — і паглядзеў на Алеся з цяжкім, непрыхаваным спачуваннем.
— Можа, загальмуеш, Алесь? — ціха, але цвёрда прамовіў Ян. — Так праблемы не вырашаюцца. Паслухай, табе трэба час. Проста каб усё супакоілася, каб асеў гэты пыл. Не вяртайся ты пакуль туды... Заставайся. Тут жа калісьці быў твой дом. Знойдзеш працу, пачнеш жыць нармальным жыццём.
Алесь павольна падняў галаву. На яго змрочным, асунуўшымся твары шрам ад ашчэпка здаваўся амаль чорным. Ён з нейкім спакойным жахам у голасе адказаў:
— Для нармальнага жыцця, Ян... ненармальны ўжо я.
Прыручэнне цемры
Праз тры дні ён зноў быў там. Вяртанне на фронт не было прыступам роспачы — для яго гэта было вяртанне ў сістэму каардынат, дзе ўсё мела свой выразны сэнс. Там, на полі бою, логіка была простай зразумелай: вось пазіцыя, вось загад, вось чужая зброя, якую трэба суняць. Алесь, не звар'яцеў, не стаў бязлітасным маньякам ці помслівым карнікам. Ён застаўся ўсё той жа прафесійнай, бездакорнай баявой адзінкай. Вось толькі гэтая адзінка цяпер пачала думаць, рэфліксіравать. Халодны разлік саступіў месца глыбокаму, maўкліваму аналізу ўсяго, што адбывалася навокал. Што тычылася Касі, ён не ненавідзеў Касю за яе словы, за той боль. Ён проста вучыўся з гэтым жыць. Вучыўся забываць.
Похожие книги
Шесть лет назад Януш Красович совершил ошибку, которая стоила ему счастья с любимой женщиной. Сегодня Стефа Далькович — владелица успешного бизнеса, у неё новая жизнь и идеальный партнёр, который не знает, что такое предательство. Попытка Януша вернуть прошлое кажется безумием, но он готов идти до конца. Однако старые счёты приходится отложить, когда город затягивают проливные дожди, а привычный мир героев рушится. Смерть близкой подруги, а следом за ней — исчезновение руководителя крупной компании превращают любовную драму в мрачный и запутанный лабиринт. Полиция бессильно ищет случайных грабителей, а прокуратура готова обвинить первого встречного.
Шэсць гадоў таму Януш зрабіў памылку, якая каштавала яму шчасця з каханай жанчынай. Сёння Стэфа Дальковіч — уладальніца паспяховага бізнесу, у яе новае жыццё і ідэальны партнёр, які не ведае, што такое здрада. Спроба Януша вярнуць мінулае здаецца вар'яцтвам, але ён гатовы ісці да канца. Аднак старыя рахункі даводзіцца адкласці, калі горад зацягваюць праліўныя дажджы, а звыклы свет герояў руйнуецца. Смерць блізкай сяброўкі, а сціпла за ёй — знікненне кіраўніка буйной кампаніі ператвараюць любоўную драму ў змрочны і заблытаны лабірынт. Паліцыя бяссільна шукае выпадковых рабаўнікоў, а пракуратура гатова абвінаваціць першага сустрэчнага.
Што хавае старая шкатулка з прабабулінай спадчыны, якая чакала свайго часу чвэрць стагоддзя. Старадаўнія кнігі на беларускай лацінцы, срэбнае распяцце і алоўкавы шыфр на палях. . . Для Божэны і яе сястры Ядзі гэтая спадчына становіцца пачаткам небяспечнага падарожжа ў мінулае закінутага маёнтка «Струмень». Яны шукаюць зніклую ў 1946 годзе цудадзейную ікону, але запускаюць ланцуговую рэакцыю, якая руйнуе іх уласны спакой. Божэна верыла ў свой «ледзяны разлік» і прагматычны розум архітэктара. Яна думала, што ідэальна ведае свайго мужа — уплывовага, стыльнага і кахаючага Анжэя. Але таямніцы прабабулі сустракаюцца са злавесным досье з мінулага яе мужа.
Ці ёсць у чалавечнасці цана, калі звыклы мірны сусвет пачынае руйнавацца. Псіхалагічная аповесць КОШТ прапануе чытачу адну гісторыю, паказаную вачыма трох розных герояў. Для Алеся, які прайшоў праз пекла баёў ды цяжкае раненне, вобраз Касі з далёкага школьнага мінулага становіцца апошнім бастыёнам для параненай псіхікі. Для Міхала Кася — гэта дзевяць гадоў кахання ды адзіны паратунак ад задушлівага сямейнага крызісу. Сама ж Кася — моцная, вытанчаная жанчына, якая звыкла будаваць жыццё па ўласных цвёрдых правілах. Сутыкненне мірнага ды ваеннага, выпадковае выкрыццё ды таемнае сачэнне застаўляюць гераіню з'ехаць у закінутую вёску, каб сустрэцца з уласнымі ілюзіямі.
Что заставляет людей ревновать. Почему партнеры в отношениях так часто нарушают границы друг друга. Ответы на эти вопросы кроются в травме эмоциональной зависимости. Пережив болезненный опыт в детстве, мы переносим его в свои отношения. И не понимаем, как тревожность и избегание вредят нам и нашему партнеру. Алексей Хидоятов, практикующий психолог и семейный психотерапевт, годами работал с клиентами с разными видами зависимостей. В своей книге он расскажет, какие бывают типы зависимостей, при чем здесь чувство вины и в чем разница между слиянием и подлинной близостью. Комментарий Редакции:Травма эмоциональный зависимости – одна из самых опасных для психики.
Эта книга написана для мужчин по многочисленным просьбам… женщин. Сами-то они давно читают книги известного семейного психолога Сатьи и уже почти разобрались, в чем секрет счастливого брака. Но как рассказать об этом мужу. Чтобы и он наконец-то понял, чего вы хотите, как вам угодить и почему «болит голова». Главное правило Сатьи – не надо давать советы мужчинам. Они этого не любят. А вот книгу подарить, подкинуть, спрятать в бардачке машины или случайно забыть на столе можно и даже нужно. И тогда муж или любимый получит толковый совет от мудрого мужчины, а это уже совсем другая история. Прочитав эту книгу, ваш избранник узнает, как не сойти с ума от женских капризов, что в действительности стоит за фразой «нет, я не обиделась», а главное – как стать настоящим главой семьи, любимым и уважаемым мужем.
Эта книга – ответ на все твои вопросы. Как мужчина видит женщину, что он может дать ей и что хочет от нее получить. Ты узнаешь их тайные мысли, тебе откроются мотивы их действий. Если тебя хотя бы немного интересует мужская психология, если ты хочешь найти достойного спутника жизни или сделать существующие отношения более гармоничными, соответствующие твоему идеалу, значит эта книга для тебя. Ее автор – звездный психолог, парапсихолог, автор первого российского блога о женском пикапе, основатель «Школы женского совершенства» – предлагает простой, но очень действенный психологический практикум, который помог избавиться от одиночества сотням тысяч девушек и женщин во всем мире.
После трагической гибели отца в результате мошеннических действий влиятельного бизнесмена Максима Ветрова, Анна оказывается в безвыходной ситуации. Долги семьи переходят к ней, а сам виновник трагедии делает шокирующее предложение — стать его спутницей на год в обмен на избавление от финансового бремени и защиту матери. Оказавшись в роскошном плену могущественного врага, Анна вынуждена подчиняться его воле, но в её сердце зреет план мести. Ненависть к человеку, разрушившему её жизнь, становится её движущей силой. Она понимает — единственный способ выжить в этой игре — это сыграть по своим правилам.