Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском. - страница 4




Жанчына ў лекара спытала:

– Доктар, ён будзе жыць?

– Мы ўсё зрабілі. Усё залежыць ад яго. Пачакаем тыдзень…


Я апынуўся ў лесе. Патоку перайшоў і бачу катэры. Мая нага, зноў, на заднюю нагу жарабца ператварылася. Божа мой, не магу ісці. Мяне сустрэў чалавек і дапамог дабрацца да катэры. На ім ёсць усё, каб я змог абслужыцца. Толькі я лёг, так мая нага прыбегла, нават дзве! Я звар'яцеў… сабраўся з сіламі, заплюшчыў вочы і паспрабаваў устаць. Усё атрымлівалася, і я быў у альтанцы. Альтанка прыгожая. Такіх не бачыў. З кімсьці размаўляю. Мужчына ці жанчына? Можа, з альтанкай кажу? Нічога не разумею. Раптам, задняя сценка раскрылася і жоўтая сцяжынка. Я па ёй дайшоў да ракі. Убачыў, як купаецца дзяўчына. Я прыгледзеўся… гэта яна! Дзяўчына з зялёнымі вачыма! Я абдымаю яе! Яна кажа, што пара мне ісці. Я пытаюся: «Ты кінеш мяне?». «Не, – кажа яна, – я буду з табой, толькі пазней». Цалуе мяне і паказвае, куды ісці. Сама растварылася, я адзін стаю. Павярнуўся і пайшоў наперад. Праз 50 метраў я спыніўся. Пад нагамі туман. Я асцярожна пайшоў. Туман знік. Я ўбачыў прыгажосць. Можна прысесці і разгледзець яе. Я ўбачыў, што плыву на гэтым востраве. Уся зямля ўнізе. Прыгожа…


Жанчына ў лекара спытала:

– Доктар, ён будзе жыць?

– Мы ўсё зрабілі. Усё залежыць ад яго. Пачакаем тыдзень…

Васiльковае неба над намi…

Васільковае неба – гэта было першае нешта, што ён убачыў, а потым прыемна адчуў кагосьці, і гэты хтосьці з ласкай абдымаў яго – гэта была яго мама, але ён не ведаў, як назваць іх. І наогул не ведаў, як называецца ўсё. А потым жыццё яго навучыла. І ён вырас, і стаў тым, хто любіць сынам, мужам і бацькам; стаў цярплівым да ўсяго: да расстанняў, да хвароб, да гэтай смерці, на жаль…

Але ён стараўся І будзе старацца змагацца з усім, што перашкаджае людзям жыць шчасліва. І цяпер, яго задача была не прапусціць ворага… У яго ў падначаленні было 100 салдат-хлапчукоў, але моцных духам… І яны не аддалі ворагу ні пядзі зямлі… І яны справіліся з гэтым!..

І таму ён пра сябе прасіў прабачэння і ў іх, і ў іх бацькоў, і ўспамінаў, як ён быў юнаком, як пакахаў дзяўчыну, як яна падарыла яму траіх дзетак… Убачыць бы іх…

У апошні раз міргнулі павекі і ў апошні раз паглядзеў на Васільковае неба…

Мірнае Васільковае неба над намі… над намі… над намі!

Матылёк

Яна была выдатным матэ-фізікам. У яе была адна задача. Сядзела ў разліках і… не атрымлівалася нічога. Адносіла разлікі да прафесара. Ён прачытаў і сказаў: «Не ведаю. Трэба падумаць. Гэта думка добрая. Давай думаць». Удваіх і так, і гэтак. Не атрымалася апошняя формула. Яна думала, як вырашыць гэта… праблема… іённы, тэрмаядзерны, плазменны і на антыматэрыі, але яна лічыла новы… наогул…

Яна прачнулася рана. Не хацелася ўставаць. Такі сон убачыла прыгожы! Хутка яна павінна паляцець. Далёка. Да зоркі. Там планету знайшла. З сну такi яркi матылёк перад вачыма лётал, вёў яе, а потым паляцел. Добра гэта ці не? Ну, вядома добра. Галоўнае, думаць пра гэта добра, значыць, будзе добра! Яна прыняла душ, села есці і думала, думала і думала: формула! Трэба будзіць свайго прыгажуна. Мой красавец! Пайшла будзіць. Села каля яго, загледзелася, паправіла валасы ў яго. Ён прачнуўся і спытаў:

«Добрай раніцы, ты ўжо сабралася? Мяне не пачакала, мілая?».

«Добры. Я хацела, каб ты паспаў. Сняданак табе гатовы. Уставай не спяшаючыся, не куды не спознішся» – пацалавала яго.