Сляза ляза - страница 6
«З далоні выпадае…»
З далоні выпадае
Агеньчык —
Канае,
Усміхаецца…
Свет на тых падзяляецца
Хто
Шточас ці не
Нараджаецца
У кожным з такіх
Агеньчыкаў.
«Дарога мяне вывела да пячоры…»
Дарога мяне вывела да пячоры,
Ля якой сыкалі пачварныя гады:
Так карціла схавацца ад палячага сонца.
Але перш трэба пацалаваць змяю.
***
Агонь з нябёсаў, сэрца, прымі,
Дашчэнту ў пакутах і смазе згары.
Жыццё несупынна і ўслед за табой
Нехта ідзе, мой сябра, зірні!
Зімовы дождж
Зімовы дождж – па шыбах слёзы…
На крушнях волкі ночы цень.
Твой шлях адсіверны мімозы
Ўсцілаюць зоркамі надзей…
Надзей няўцямных, кволых, стылых,
Нібы зімовы снежня дождж…
На ўскрайку лога чэзне-гіне
Жытнёвай веры памяць-смоўж.
Вандроўнік часу – дух прыгодаў
І той па ночы спруцянеў.
Зімовы дождж – праклён народаў,
Якіх няма…
ужо…
цяпер…
Завея глея
Глей, як алей, між дажджоў і завей.
Раз'юшаным ветрам
Нібыта сурвэткай
Свет атуляе, святло ахінае
Радзіму рачулак сваю пакідае.
Снегам прыветным у месяцы кветным
Красуе чароўна
Лунаючы ў чоўне
Вясна-паланянка, гуллівая панка,
Аздоблена часам увечары і ўранку.
А там у прыполлі стракатае волі
Нерушам веры
Як сцягам галеры
Паветрам духмяным красуюць аеры,
Узгадаваны завеяй і глеем.
«Адхланнем неспатольнае вясны…»
Адхланнем неспатольнае вясны
Душа пялёсткам раскашуе,
На ўзлеску Белае Русі
Пан Бог ліцьвінам моц даруе.
І Страцім-Лебедзь паляціць
Пад перазвон Пагоні вольнай,
А сэрца полымем трымціць
нікім ніколі нескароным!
«У завеі тваіх валасоў…»
У завеі тваіх валасоў
Адыйду, забудуся, знікну…
І пад бой хмарных думак-часоў
Праплыву шэрым лебедзем дзікім.
У вачах твайго сэрца – туман,
У руках тваех пекных – жар-птушка.
Не шукай ў мяне слоў – то падман,
Ды жыццё без цябе – болю стужка.
У завеі тваіх валасоў
Сціхне вецер блукання паэтаў…
Адыйду, адбягу ў цемрадзь сноў,
Незавершаным кветам санетаў…
«Між сузор’яў далёкіх сусветаў…»
Між сузор’яў далёкіх сусветаў,
Між касмічных палеткаў душы —
Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў,
Там, дзе сняцца інакшыя сны, —
Напрадонні бязважкасцю сцяты,
У няіснай журбе маўкліні,
Прамінаюць змарнелыя святы
Зграяй даўніх часоў, бы з труны.
Там, Яе напаткаўшы між зданняў,
Там, пра сутнасць забылы сваю,
Гэта слова… (не! не! зноў падмане)
З вуснаў шалых сарваў, бы траву,
Што завецца жабер, дзедавіцай,
Што, як кажуць, зыначыць душу,
Злагадою буяе-іскрыцца,
Толькі ты не ўвойдзеш ў раку…
Між сзор’яў распаленых сненнем,
Між смарагдавых гоняў душы —
Там, вякуюць дзе ўсе пакаленні,
Там знянацку знайшоў Яе ты.
Душа
Знявечана адвечнаю вечнасцю
Ты лунала самотай між кроз.
Белым духам на сонцы скалечаным
Пераходзіла памяці мост.
На палетках палёгкаю ўлетку
Апускалася кволасцю сноў.
І знікаючы ў смутку ты рэштку
Пакідала агню кайданоў.
Пракаветнаю была адметнаю
Твая постаць з мінулых гадоў.
Перамогамі часу сагрэтая,
У абліччах Крыўі ваяроў.
У жвіры варажбіткаю жытняю
Неба жоўтасць пакінула днесь.
Песняй тонкай нібыта малітваю
Ты ахтувала край свой увесь.
Залюляляная лялькаю ўраніцу
Абуджалася захадам ТАМ,
Дзе паснулі нашчадкі без памяці —
Твае дзеці, Душа, і… твой скарб.
Іn mei memoriam facietis
На пяколцы ўспамінаў цянюткіх
Лапіць гонтамі памяць старанна
Страху часу, трантамі заткнутай,
Па-над варыўняй цішы падманнай.
Погляд звяглівы хіжым каршунам
Дападае да дыляў пачуццяў…
Мясаед пачынаецца хутка -
Раскушматаны гірсы у студнях…
Ля стадолаў вякоў беражніцы
Лоўж пачэзлай красы сабіраюць…
Толькі мне, Месяц Волкі, не спіцца?
Ці па мне вецер сумна спявае?
Там, за ўскрай небасхілу, паддашша
Похожие книги
У новай кнізе Паўла Гаспадыніча (першай паэтычнай і першай электроннай) чытача чакаюць лірычныя і драматычныя, узнёслыя і натуралістычныя, патрыятычныя і агульначалавечыя вострыя, як лязо, матывы і вобразы паэзіі. Псіхалагізм, унутраныя маналогі і плынь думак разам з рамантызмам і глыбокімі рухамі душы – гэта толькі адзінкі з таго, што прываблівае чытача ў творах аўтара. Творах, напісаных Душой і з Душой, таму шмат хто пазнае ў вершах і паэмах ся
Языки пламени словно пожирают тебя изнутри, когда ты видишь, как твои любимые умирают у тебя на глазах. Будто загипнотизированный красотой огня, ты не можешь побороть его, не осквернив красоты его величества. Запах огня и дыма навсегда останутся со мной, это не то, что можно забыть, и не то, что можно простить. Это убивает, будто медленный яд, который, словно змеи, расползается в твоей голове, давая вкусить сполна горький и дымный напиток смерти.
Что делать Ксении, если ее муж только что заново женился, и у сына тоже скоро свадьба? Влюбиться и самой стать невестой! Чего проще – ведь уже даже жених наметился. И ни кто иной, как… отец подруги сына! Две счастливые пары летали на крыльях любви. Но все испортил телефонный звонок – Ксюша услышала, что ее возлюбленный сладко воркует с таинственный женщиной по имени Римма. Все ясно: нет счастья в личной жизни, и две свадьбы в одной семье – это пе